Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры тыдні пратэстаў у Курапатах. Арганізатары падвялі вынікі і склалі пляны. ВІДЭА


Пратэст у Курапатах. 18 чэрвеня 2018 году
Пратэст у Курапатах. 18 чэрвеня 2018 году

Як паведаміў Свабодзе Павал Севярынец, адзін з арганізатараў і актыўных удзельнікаў акцый пратэсту супраць рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў, сёньня лідэры апазыцыі і актывісты зьбяруцца апоўдні, каб падвесьці вынікі трох тыдняў вахты і дамовіцца наконт плянаў кампаніі.

Месца сустрэчы — ля брамы рэстарацыі «Поедем поедим».

Свабода вяла жывую трансьляцыю з сустрэчы і прэсавай канфэрэнцыі актывістаў.

Як чакаецца, у ёй возьмуць удзел намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня БХД Павал Севярынец, лідэр руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, паэт Уладзімер Някляеў ды іншыя.

21 чэрвеня абаронцы Курапатаў падвялі вынікі трохтыднёвай вахты. Першы пікет адбыўся 31 траўня, а з 1 чэрвеня актывісты з розных партый, грамадзкіх арганізацыі выходзяць паводле графіку на штодзённыя пікетаваньні, спрабуюць не прапусьціць на тэрыторыю рэстарацыі «Поедем поедим» машыны, а таксама раздаюць буклеты.

Павал Севярынец (архіўнае фота)
Павал Севярынец (архіўнае фота)

Павал Севярынец прывёў лічбу — за 3 тыдні вахту прайшлі больш за 300 чалавек, прыяжджалі людзі з рэгіёнаў: зь Ліды, Бярозаўкі, Гомля, Віцебску, іншых гарадоў. Пікетаваньні будуць працягвацца. Цяпер задача — працягваць міжнародны розгалас.

«29 чэрвеня ў Беларусь прыяжджаюць дэлегацыі замежных краінаў на адкрыцьцё мэмарыялу ў Трасьцянцы. Мы спадзяёмся, што прадстаўнікі дэлегацый Аўстрыі, Польшчы, Нямеччыны наведаюць і Курапаты», — кажа Севярынец.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька паведаміў, што празь некалькі дзён у Брусэлі адбудзецца парлямэнцкая асамблея «Эўранэсту», а таксама падзеі, якія ладзіць Эўрапейская народная партыя.

Анатоль Лябедзька (архіўнае фота)
Анатоль Лябедзька (архіўнае фота)

«26 чэрвеня ў Брусэлі будзе адмысловая дыскусія па Беларусі, і наша правацэнтрысцкая кааліцыя будзе даводзіць пра сытуацыю ў Курапатах. Мы будзем працаваць з парлямэнцкімі дэлегацыямі Аўстрыі, Польшчы Нямеччыны, каб чальцы дэлегацый падчас наведваньня Менску прыехалі ў Курапаты.

Што тычыцца больш актыўнага ўдзелу сяброў АГП у вахтах, мы цяпер крыху вызваліліся пасьля правядзеньня абласных канфэрэнцый, і людзей будзе прыходзіць больш. Да таго ж у Курапаты прыйдуць і нашы „маральныя аўтарытэты“ — Зінаіда Бандарэнка, Станіслаў Багданкевіч, Міхаіл Чыгір», — запэўніў спадар Лябедзька.

Лідэр руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык зрабіў некалькі абвестак пра наступныя захады. 22 чэрвеня а 18-й вечара — ускладаньне кветак да магілы Васіля Быкава, 26 чэрвеня — Астравецкі шлях, 3 ліпеня — акцыя на скрыжаваньні Талбухіна і Незалежнасьці, ускладаньне кветак да крыжа ў Парку Чалюскінцаў.

Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, рэжысэр Аляксей Туровіч, сьвятар Леанід Акаловіч, лідэр АГП Анатоль Лябедзька, іншыя выступоўцы запэўнілі, што вахта ў Курапатах будзе працягвацца.

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагам фэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Чытайце таксама:

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць: дэпутат, рокер, лекар-дыетоляг

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць Ганна Бонд, Уладзімір Войнавіч і Юлія Чарняўская

«Пытаньне ня ў тым, што побач, а ў тым, як гэта спалучаецца», — рабін Абрамовіч пра рэстарацыю ля Курапатаў

Касманаўт Кавалёнак пра Курапаты: Нельга, каб побач са сьвятым месцам былі гулянкі з голымі азадкамі

Дэпутат Марзалюк: «Рэстаран не на касьцях. Але есьці там ніколі ня буду»

Лявон Вольскі: «Установа грамадзкага харчаваньня ля Курапатаў — гэта зусім цынічна»

Мікалай Чаргінец пра рэстаран каля Курапатаў: «Праяжджаючы міма, адварочваў бы галаву»

Лія Ахеджакава пра Курапаты: Там, дзе расстрэльвалі, ставіць рэстаран — ганебна!

Алексіевіч пра Курапаты: «Гэтыя „шуневічы“ пачуваюцца абсалютна беспакарана»

ІТ-прадпрымальнік Юры Гурскі: «Я ў сумнеўных месцах ня ем»

Дэпутатка Анісім: «Нават калі б падала з голаду, туды не пайшла б»

Лыжнік Далідовіч пра рэстаран каля Курапатаў: «Я туды дакладна не паеду бавіць час»

Ярмошына пра Курапаты: «Тэма палітычна разьдзьмутая, але свой юбілей тут не адзначала б»

Музыка Андрэй Макарэвіч пра Курапаты: Ставіць у такім месцы рэстаран — непрыстойна

Ярмошына пра Курапаты: «Тэма палітычна разьдзьмутая, але свой юбілей тут не адзначала б»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG