Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы ж прыходзілі ў Курапаты зь іншага боку», — актывісты дакараюць сябе, што прагледзелі «Поедем поедим»


20 чэрвеня вахту каля рэстарацыі «Поедем поедим» трымалі актывісты незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Паводле Паўла Севярынца, усяго ў пікеце было задзейнічана каля 20 чалавек.

Пасьля абеду сярод некалькіх маладзёнаў на дарозе перад уездам у рэстарацыю стаялі і жанчыны пэнсійнага веку. У адной зь іх пазнаў Галіну Каржанеўскую, пісьменьніцу, журналістку легендарнага «ЛіМу» часоў перабудовы і першых гадоў незалежнасьці. Пытаюся ў спадарыні Галіны, што яна перажывала, калі давялося выходзіць на дарогу перад аўтамабілем.

«Так, было страшна. Але я ня першая пайшла насустрач, наперадзе былі іншыя. Вось за іх было страшна больш, бо той кіроўца на BMW, які паскардзіўся на пікетоўцаў у ДАІ, нёсься зь вялікай хуткасьцю, наўмысна каб напалохаць людзей. А цяпер ён кажа, што яго нібыта абражалі і чапалі ягоны аўтамабіль — гэта няпраўда», — кажа спадарыня Галіна.

Абмяркоўваем з былой журналісткай сытуацыю з асьвятленьнем падзей вакол Курапат у дзяржаўных мэдыях. Дакладней, зь неасьвятленьнем. Спадарыня Галіна найбольш абураецца, што пра «рэстаран на костках» маўчыць БТ.

«Як для сапраўднага журналіста, гэта ж вельмі цікавая тэма: як атрымалася, што тут пабудавалі гэтую рэстарацыю, што адбывалася з ахоўнай зонай вакол Курапат, чаму? Калі зрабіць такі сюжэт, была б бомба! І цікаўнасьць да гэтай тэмы ў гледачоў вельмі вялікая, у тым ліку ў непалітызаваных. Але рэпартэры БТ маўчаць. Чакаюць загаду ці калі прыйдзе сумленьне?»

Актывісткі БХД са стажам Галіна Каржанеўская (зьлева) і Ганна Акінчыц
Актывісткі БХД са стажам Галіна Каржанеўская (зьлева) і Ганна Акінчыц

У размову ўступае сяброўка Галіны Каржанеўскай Ганна Акінчыц. Пра сябе Ганна кажа, што яна не пэнсіянэр, а вэтэран працы, бо зь дзяцінства працуе і цяпер не адпачывае — дапамагае гадаваць дзяцей. Як і Галіна, спадарыня Акінчыц абураецца тым, што побач з Курапатамі вырасла рэстарацыя, але наракае і на сябе, што прагледзела.

«Я ж наведвала Курапаты з канца 80-х, на талоках, на мітынгах — заўсёды. Але мы ж прыходзілі з таго боку, ад „Экспабелу“, і неяк прагледзелі, што той „Бульбаш-хол“ пабудавалі. Потым ён колькі гадоў стаяў зачынены, мы зноў супакоіліся, і вось табе — аказваецца дарэмна», — прызнае спадарыня Ганна.

Ганна Акінчыц па прафэсіі настаўніца, навучыла ангельскай, як мяркуе, больш за тысячу вучняў. Пытаюся, што б сказала былому вучню, калі б хто зь іх прыехаў у «Поедем поедим». Спадарыня Ганна пералічвае аргумэнты супроць існаваньня тут забаўляльнай установы, але раптам спыняецца і ўпэўнена кажа: «Ды з маіх вучняў сюды ніхто есьці не прыедзе, хіба ў пікет».

Дастаўка прадуктаў у рэстарацыю
Дастаўка прадуктаў у рэстарацыю

Тым часам міліцыянты склалі чарговы пратакол: цяпер на актывістку Вольгу Мікалайчык за дробнае хуліганства. Нібыта абражала кіроўцу BMW — таго самага, які на хуткасьці спрабаваў праехаць у рэстарацыю. Але дасталася ад міліцыянтаў і кіроўцу: склалі пратакол за перавышэньне хуткасьці ды папярэдзілі ў талён, што своечасова не прайшоў тэхагляд.

На Паўла Севярынца, у дадатак да ранейшых, сёньня склалі яшчэ чатыры пратаколы, зь іх два ад ДАІ. У рэжысэра Аляксея Туровіча ўжо 7 пратаколаў, пад 10 — у Вольгі Мікалайчык.

«Мы ня сыдзем. Сёньня наведнікаў мала, усяго некалькі чалавек. Сёньня і аўтамабіляў з прадуктамі меней, чым у ранейшыя дні. Бачна, яны цярпяць вялікія страты, таму нават падвозіць сюды прадукты ўжо няма сэнсу, бо па-сапраўднаму ніхто іх паслугамі карыстацца ня хоча», — мяркуе пра працу спрэчнай рэстарацыі каля Курапатаў актывістка Ганна Шапуцька.

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагам фэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Чытайце таксама:

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць: дэпутат, рокер, лекар-дыетоляг

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў

«Чарка і скварка» ў Курапатах. Камэнтуюць Ганна Бонд, Уладзімір Войнавіч і Юлія Чарняўская

«Пытаньне ня ў тым, што побач, а ў тым, як гэта спалучаецца», — рабін Абрамовіч пра рэстарацыю ля Курапатаў

Касманаўт Кавалёнак пра Курапаты: Нельга, каб побач са сьвятым месцам былі гулянкі з голымі азадкамі

Дэпутат Марзалюк: «Рэстаран не на касьцях. Але есьці там ніколі ня буду»

Лявон Вольскі: «Установа грамадзкага харчаваньня ля Курапатаў — гэта зусім цынічна»

Мікалай Чаргінец пра рэстаран каля Курапатаў: «Праяжджаючы міма, адварочваў бы галаву»

Лія Ахеджакава пра Курапаты: Там, дзе расстрэльвалі, ставіць рэстаран — ганебна!

Алексіевіч пра Курапаты: «Гэтыя „шуневічы“ пачуваюцца абсалютна беспакарана»

ІТ-прадпрымальнік Юры Гурскі: «Я ў сумнеўных месцах ня ем»

Дэпутатка Анісім: «Нават калі б падала з голаду, туды не пайшла б»

Лыжнік Далідовіч пра рэстаран каля Курапатаў: «Я туды дакладна не паеду бавіць час»

Ярмошына пра Курапаты: «Тэма палітычна разьдзьмутая, але свой юбілей тут не адзначала б»

Музыка Андрэй Макарэвіч пра Курапаты: Ставіць у такім месцы рэстаран — непрыстойна

Ярмошына пра Курапаты: «Тэма палітычна разьдзьмутая, але свой юбілей тут не адзначала б»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG