З 2007 году штогод 15 лістапада на ініцыятыву Міжнароднага ПЭН-клюбу адзначаецца «Дзень пісьменьніка ў зьняволеньні». У Беларусі сярод палітвязьняў таксама ёсьць пісьменьнікі і журналісты.
Лешак Шарэпка заклікаў беларускія ўлады супрацоўнічаць з дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі і заявіў пра нязьменнасьць пазыцыі Эўразьвязу і Польшчы ў адносінах да Беларусі:
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч просіць зьвестак пра вынікі парлямэнцкіх выбараў у Літве і Ўкраіне.
Калегі праваабаронцы Алеся Бяляцкага лічаць, што беларускія ўлады спрабуюць распачаць гандаль у справе вызваленьня палітвязьня.
Прыкладна ў адзін час адразу чатыром палітзьняволеным дазволілі доўгатэрміновыя спатканьні з роднымі.
Мікалай Статкевіч пацьвердзіў, што яго перавялі ў іншую камэру, зь лепшымі ўмовамі, а раней яго наведаў праваслаўны сьвятар.
Маці Лобава: «У Эдуарда адбылася важная падзея, яго наведаў ксёндз. Яны размаўлялі, ён прычасьціўся».
На «хімію», дзе адбывае пакараньне Павал Севярынец, не прывозяць новых асуджаных.
9 лістапада зь вязьнем гарадзенскай турмы Зьмітром Дашкевічам у турме сустрэлася адвакатка.
«Сьвятар малады, але вельмі дасьціпны і прыязны, нядаўна браў удзел у дыскусіі пра казіно на БТ», — піша Статкевіч.
Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча для далейшага адбыцьця пакараньня прывезьлі ў гарадзенскую турму. Якія ўмовы чакаюць палітвязьня?
Пра гэта Свабодзе паведаміў маладафронтавец з Гародні Алесь Кіркевіч.
Эўрадэпутат накіраваў зварот да начальніка турмы №4 у Магілёве і начальніку ДВП МУС Беларусі.
Родныя палітвязьня занепакоеныя інфармацыяй пра тое, што ва ўстановах пэнітэнцыярнай сыстэмы пачасьціліся выпадкі захворваньняў на сухоты. Арцём Пракапенка сказаў, што за год яму рабілі флюараграфію 7 разоў.
6 лістапада ў Гарадзенскай турме паведамілі, што туды маюць прывезьці Зьмітра Дашкевіча.
Тыдзень таму распачаўся збор подпісаў пад зваротам, распаўсюджаным у сацыяльных сетках інтэрнэту.
Суд Цэнтральнага раёну 2 лістапада разгледзеў скаргу Аляксандра Дзядка, бацькі палітвязьня Мікалая Дзядка, аб прызнаньні сына пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Яўген Васьковіч просіць сваякоў даваць пра яго дазаваную інфармацыю.
Мікалай Аўтуховіч лістуецца зь дзясяткамі, калі ня сотнямі людзей, якія дасылаюць яму свае паштоўкі, фатаздымкі, вялікія лісты з словамі падтрымкі і звычайнай інфармацыяй пра сваё жыцьцё.
Алесь Бяляцкі нечакана пазваніў дамоў, жонка палітвязьня таксама атрымала ад яго новы ліст.
2 лістапада нявеста Зьмітра Дашкевіча Наста Палажанка і ягоныя аднадумцы з Маладога Фронту працягвалі шукаць яго ў турмах, але марна.
Эдуарду Лобаву дазволілі другое за год доўгатэрміновае спатканьне з маці.
Алесь Бяляцкі атрымаў больш за 800 віншавальных паштовак, у тым ліку фатаздымак калегаў зь «Вясны».
У Жодзінскай і Гарадзенскай турмах не даюць інфармацыі, ці прывезьлі туды Зьмітра Дашкевіча.
Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча могуць прывезьці ў турму па этапе на працягу двух дзён. У якой беларускай турме можа апынуцца палітвязень, якія яго чакаюць умовы?
У якую турму можа трапіць палітвязень Зьміцер Дашкевіч? Разважае праваабаронца, былы палітвязень Андрэй Бандарэнка.
Выязны Мазырскі суд пастанавіў накіраваць палітвязьня Зьмітра Дашкевіча ў «крытую» турму строгага рэжыму.
У Мазырскай калёніі не пацьвярджаюць зьвесткі пра правядзеньне 30 кастрычніка выязнога паседжаньня Мазырскага суду, на якім будзе вырашацца, ці накіруюць Зьмітра Дашкевіча з калёніі ў крытую турму.
Адміністрацыя глыбоцкай калёніі вырашыла не накіроўваць Яўгена Васьковіча ў штрафны ізалятар, а абысьціся папярэджаньнем.
Маці палітвязьня Эдуарда Лобава Марына кажа, што болей за 2 тыдні не было ад сына званкоў і лістоў.
Маці вязьня: «Апошні ліст мы ад яго атрымалі перад тымі выходнымі. Напісаў: „Не перажывайце, засталося 17 лазьняў. А лазьня ў іх раз на тыдзень“».
«Хімію» Паўла Севярынца могуць расфарміраваць у будучым годзе. Алесь Бяляцкі па пажаданьнях яму можа вызначыць, зь якой краіны прыйшоў ліст.
Паводле зьвестак Марыны Адамовіч, у Магілёўскай турме, дзе як злоснага парушальніка рэжыму трымаюць былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча, яшчэ не ўключылі ацяпленьне і вязьні пакутуюць ад холаду.
Зьмітра Дашкевіча могуць накіраваць у Гарадзенскую альбо ў Жодзінскую турму — як злоснага парушальніка рэжыму.
Пра гэта расказвае Мікола Статкевіч у лісьце да жонкі. Пасьля працяглага перапынку Марына Адамовіч атрымала адразу два лісты ад мужа.
На пачатку кастрычніка Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што дазволіць журналістцы Ірыне Халіп свабодна выяжджаць з краіны. Ці выкананае гэта абяцаньне кіраўніка дзяржавы?
Вязень Івацэвіцкай калёніі анархіст Аляксандр Францкевіч патэлефанаваў дамоў. «Магчыма, ў лістападзе зь ім дазволяць доўгатэрміновае спатканьне», — паведаміла маці вязьня Тацяна Францкевіч.
Праблема за здароўем застаецца найважнейшай для былога анархіста Ігара Аліневіча, які адбывае тэрмін у Наваполацкай калёніі.
Мікалай Дзядок у лісьце вітаў вызваленьне Сяргея Каваленкі і Паўла Сырамалотава. Але сам ён заяўляе, што падаваць прашэньня аб памілаваньні ня будзе, кажа бацька палітвязьня Аляксандар Дзядок.
Жонка палітвязьня Алена перажывае, што ўмовы ўтрыманьня ў турме вельмі цяжкія: «Камэра маленькая, вуглавая, халодная. Зімой, калі мароз, ён надзяе шапку ў памяшканьні».
У бабруйскай калёніі № 2 мэдычныя бандэролі для вязьня забаранілі.
Мікалай Статкевіч зноў заклікае апазыцыянэраў аб’яднацца і дзейнічаць.
Раніцай 13 кастрычніка палітвязень Эдуард Лобаў пазваніў маці, якая чакала званка сына ці ліста ад яго больш за тры тыдні. Марына Лобава распавяла «Свабодзе».
Палітвязень паведаміў свайму калегу па праваабарончай дзейнасьці Валянціну Стэфановічу, што ў яго ўжо сем спагнаньняў.
Палітвязьню Мікалаю Аўтуховічу ў турме не перадаюць кнігу пра Беларусь і раяць «больш чытаць расейскую гісторыю».
Шэраг грамадзкіх актывістаў Гомелю атрымалі 10 кастрычніка паштоўкі ад Алеся Бяляцкага.
Былога палітвязьня Сяргея Каваленку 8 кастрычніка выклікалі ў міліцыю і паведамілі, што ён пастаўлены на прафіляктычны ўлік на 2 гады да пагашэньня судзімасьці.
Ён пазбаўлены перадач, спатканьняў, тэлефанаваньняў дахаты.
Павал Севярынец апавёў пра праверку ягонай «хіміі» з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў.
Жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча, атрымала ад яго ліст з апісаньнем размовы з апостальскі нунцыем Клаўдыё Гуджэроці.
Загрузіць яшчэ