Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Гадавіна прыняцьця першай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь


Падзеі 15 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Апазыцыя БНФ у галасаваньні ня ўдзельнічала, бо выступала супраць увядзеньня пасады прэзыдэнта, заявіўшы, што гэта прывядзе да дыктатуры. Канстытуцыю падпісаў старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб.

Дзень у гісторыі

1923 — Рада амбасадараў Лігі нацыяў прызнала дэмаркацыйную лінію між Польшчай і Літвой дзяржаўнай мяжой.

1990Міхаіл Гарбачоў быў абраны першым прэзыдэнтам СССР.

Міхаіл Гарбачоў
Міхаіл Гарбачоў

1994 — Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

2013 — моцны сьнежны цыклён «Хавэр» у Беларусі.

2017 — у Горадні, Магілёве і Менску прайшлі «Маршы недармаедаў» супраць Дэкрэту № 3 аб сацыяльным утрыманстве. Акцыі пратэсту скончыліся масавымі затрыманьнямі. Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», агулам па Беларусі ў гэты дзень затрымалі 77 чалавек.

«Марш недармаедаў», Горадня, 15 сакавіка 2017
«Марш недармаедаў», Горадня, 15 сакавіка 2017

У гэты дзень нарадзіліся

1722 Габрыэль Лянкевіч, архітэктар, рэктар Полацкага езуіцкага калегіюму.

1781 Юзаф Завадзкі, віленскі кнігавыдавец.

1862Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг.

1868Яўген Ляцкі, беларускі крытык, гісторык літаратуры, дасьледчык беларускага фальклёру.

1881 Аляксей Назарэўскі, палітык, сэнатар у міжваеннай Польшчы.

1903Арсен Арсенка, опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі.

1930Жарэс Алфёраў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы, ураджэнец Беларусі.

Жарэс Алфёраў
Жарэс Алфёраў

1940Ірына Шыкунова, беларуская опэрная сьпявачка, народная артыстка БССР.

1980 Марына Шукюрава (Руся), сьпявачка.

Марына Шукюрава (Руся)
Марына Шукюрава (Руся)

У памяці

1938 Васіль Шаранговіч, дзяржаўны дзяяч БССР (расстраляны).

1962Артур Комптан, амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1981 Рэнэ Клер, францускі рэжысэр.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG