«На наступным тыдні да яго паедзе адвакат. Ён званіў, сказаў, што перадалі яму мэдычную бандэроль. Але не дазволілі перадаваць эфэктыўныя лекі, а толькі вітаміны. У верасьні было кароткатэрміновае спатканьне, а доўгатэрміновае мусіць быць ў лістападзе. Ён пісаў заяву на лістапад. Магчыма, паеду. Але да канца ня ведаю і баюся, каб не дазволілі, бо бачу, што пайшла такая хваля».
Аляксандра Францкевіча пакаралі 3 гадамі зьняволеньня. Актывіст анархісцкага руху адбывае пакараньне ў Івацэвічцкай калёніі, дзе таксама трымаюць маладафронтаўца Эдуарда Лобава. Тацяна Францкевіч кажа, што час ад часу маладым людзям удаецца пабачыцца ў калёніі.