Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя Івацэвіцкай калёніі: Лобаў новых спагнаньняў ня меў


Эдуард Лобаў
Эдуард Лобаў

Маці палітвязьня Эдуарда Лобава Марына кажа, што болей за 2 тыдні не было ад сына званкоў і лістоў.

Пад пытаньнем тое, ці падпісалі ў адміністрацыі калёніі заяву Эдуарда на спатканьне, заплянаванае ў лістападзе. Ад сяброўкі, маці Аляксандра Францкевіча, якая наведвала калёнію, Марыне Лобавай вядома, што заява яшчэ не падпісаная. Марына спадзяецца, што гэта адбудзецца днямі, бо засталося мала часу на зборы. Апошнія навіны пра сына яна атрымала ад супрацоўніка адміністрацыі калёніі:

«Ва ўсякім разе, калі я сама званіла ў калёнію, то намесьнік начальніка па рэжымнай працы паведаміў, што пакуль новых парушэньняў у Эдуарда не было і пазбаўленьня права на спатканьне на той момант не было. Але ў іх жа гэта вельмі хутка робіцца пры жаданьні».

Эдуард Лобаў разам са Зьмітром Дашкевічам быў асуджаны на 4 гады паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. Інцыдэнт адбыўся за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Актывісты на судзе заявілі пра падрыхтаваную спэцслужбамі правакацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG