«Слухайце, а чаго вы хочаце (ад саюзнай дзяржавы), чаго? Калі Расея ўвойдзе ў склад Беларусі або, наадварот, Беларусь увойдзе ў склад Расеі? Гэта наўрад ці будзе неўзабаве. І калі мы будзем у гэтым пляне ламіцца ў гэтыя адчыненыя дзьверы, мы загубім усё, што мы зрабілі», — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго, «варта ісьці спакойна, крок за крокам, нешта рэалізоўваць, як мы робім цяпер».
Як прыклад ён згадаў ранейшыя пляны пераходу Беларусі і Расеі на адзіную валюту. Паводле Лукашэнкі, прадстаўнікі цэнтральных банкаў празь некалькі месяцаў вывучэньня гэтай тэмы рэкамэндавалі адмовіцца ад такога кроку.
Гэтая заява не адпавядае рэчаіснасьці. Увядзеньне адзінай валюты прадугледжвала дамова аб стварэньні саюзнай дзяржавы, падпісаная 8 сьнежня 1999 году. У 2003 годзе працоўная група цэнтральных банкаў Беларусі і Расеі ўзгадніла тэкст адпаведнага праекту дамовы.
Плянавалі, што адзіную валюту ўвядуць з 1 студзеня 2005 году, але ў ліпені 2004 году бакі заявілі аб пераносе тэрмінаў пераходу на адзіную валюту.
Потым беларускі бок заяўляў, што перайсьці на адзіную з Расеяй валюту магчыма толькі пасьля стварэньня адзінай мытнай прасторы. Тэма актыўна абмяркоўвалася цягам усіх гэтых гадоў.
Форум