Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Аўтуховіч лістуецца зь невядомай яму раней журналісткай


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч лістуецца зь дзясяткамі, калі ня сотнямі людзей, якія дасылаюць яму свае паштоўкі, фатаздымкі, вялікія лісты з словамі падтрымкі і звычайнай інфармацыяй пра сваё жыцьцё.

Раней я паведамляў пра ліставаньне Аўтуховіча з грамадзкай актывісткай Тацянай Кім. Вось яшчэ адзін адрасат — журналістка з Ваўкавыску Адарыя Гуштын.

Гуштын: «Паведамляе, што гэтак шмат яму людзей піша, што, адказваючы ўсім, ён не пасьпявае нават чытаць газэты і кнігі. Я сама таксама пазнаёмілася зь ім празь ліставаньне. Сама я з Ваўкавыску і вельмі добра ведаю ягоную сытуацыю, але да перапіскі мы не былі знаёмыя». Пра Мікалая Аўтуховіча яна кажа, што ён заўсёды адказвае на лісты, але ня ўсе адказы даходзяць — перапынкі бываюць па два і больш месяцаў. «Хаця ніякіх рэвалюцыйных тэм мы не абмяркоўваем, але вось так працуе турэмная цэнзура».

Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў нібыта за захоўваньне зброі — у Аўтуховіча знайшлі некалькі незарэгістраваных патронаў да паляўнічай стрэльбы. Прадпрымальнік кажа пра помсту ўладаў за ягоную барацьбу зь мясцовымі карупцыянэрамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG