Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч прасіў перадаць Філарэту, што да яго не пускаюць сьвятара


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч
Марына Адамовіч, жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча, атрымала ад яго ліст з апісаньнем размовы з апостальскі нунцыем Клаўдыё Гуджэроці:

«За дзень да сустрэчы супрацоўнікі адміністрацыі запыталіся ў Мікалая пра ягонае веравызнаньне і неяк былі расчараваныя, калі даведаліся, што ён праваслаўны. „Відаць, хацелі надаць гэтай сустрэчы чыста рэлігійны характар“, — піша Мікалай. Пра нунцыя піша, што той быў вельмі прыязны. Перакладаў размову малады сьвятар: з ангельскай на беларускую мову і наадварот. Мікалай перадаў падзяку Папу за ўвагу і падтрымку. На пытаньне, што перадаць эўрапейскім паслам ў Беларусі ён па-сутнасьці паўтарыў тое, што казаў у апошнім слове на судзе. Што бандытам нельга прапаноўваць грошы за вызваленьне закладнікаў, інакш будуць новыя закладнікі. Ад сябе мушу дадаць, што да Мікалая ад Вялікадня не пускаюць праваслаўнага сьвятара, які наведвае турму штотыднёва. Мікалая да яго проста не падводзяць. Магчыма, таму, што на Вялікдзень сьвятар перадаў мужу яйкі і куліч, гэтак падтрымаў яго. І вось ў размове з нунцыем Мікалай пра гэта згадаў, што яму фактычна адмоўлена ў сустрэчах са сьвятаром. На што спадар Клаўдыё Гуджэроці сказаў, што будзе сустракацца зь мітрапалітам Філарэтам і пагаворыць зь ім пра гэта».
Мікалай піша, што адразу папярэдзіў нунцыя, што падчас размовы будзе паглядаць у вакно, бо там бачны дрэвы і трава, якіх ён ужо амаль год ня бачыў

Сустрэча Мікалая Статкевіча з пасланцом Ватыкана адбылася 25 верасьня ў кабінэце начальніка магілёўскай турмы, дзе з гэтага году у двухмеснай камэры трымаюць былога кандыдата на прэзыдэнта. «Мікалай піша, што адразу папярэдзіў нунцыя, што падчас размовы будзе паглядаць у вакно, бо там бачны дрэвы і трава, якіх ён ужо амаль год ня бачыў», — дадала пра сустрэчу Марына Адамовіч.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны за Плошчу на 6 гадоў зьняволеньня — гэта самы вялікі тэрмін сярод удзельнікаў падзей 19 сьнежня 2010 году , якіх прыцягнулі да суду. Шмат хто ў Беларусі мяркуе, што беларускае кіраўніцтва гэтак паквіталіся з Статкевічам за вострую крытыку падчас прэзыдэнцкай кампаніі і асабліва падчас выступаў кандыдата па тэлебачаньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG