Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці павязе Эдуарду Лобаву ў калёнію крупы


Эдуард Лобаў
Эдуард Лобаў

Эдуарду Лобаву дазволілі другое за год доўгатэрміновае спатканьне з маці.

На 16 лістапада прызначана доўгатэрміновае спатканьне Эдуарда Лобава з маці. Пра гэта палітвязень паведаміў у кароткай тэлефоннай размове, якая адбылася 31 кастрычніка. Да гэтага больш за 2 тыдні ад Эдуарда Лобава не было ані лістоў, ані званкоў. Марына Лобава распавяла, што сын замовіў шмат ежы, якую можна прыгатаваць нават у камэры. На думку маці вязьня, гэта сьведчыць пра якасьць харчаваньня ў калёніі:

«Папрасіў прывезьці яму крупаў, каш, мясных страваў. Драблёную аўсянку ці рыс яны могуць заліваць кіпенем, дадаваць туды курагу, сухафрукты, мясныя вырабы, і выходзіць каша, якую можна есьці. Бо інакш харчаваньня не хапае. У бальніцах дрэннае харчаваньне, а хто ж іх, у калёніі, будзе добра карміць? Тым больш зараз, у крызіс?»

Эдуард Лобаў адбывае пакараньне ў Івацэвіцкай калёніі. Маладафронтаўца асудзілі на 4 гады зьняволеньня паводле таго ж эпізоду, што і Зьміцер Дашкевіч — нібыта за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году яны зьбілі на вуліцы мінакоў. У судзе, на якім нават не былі агалошаныя прозьвішчы гэтых пацярпелых, Лобаў і Дашкевіч заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў з мэтай ізаляваць іх напярэдадні важнай палітычнай падзеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG