Пра тое, што Мікалаю Аўтуховічу гэтак і не перадалі ў гарадзенскай турме кнігу Вадзіма Дзебужынскага «Забытая Беларусь» даведалася грамадзкая актывістка Тацяна Кім з ліста ад вязьня. Тацяна патлумачыла, што раней адправіла Аўтуховічу кнігу гэтага ж аўтара «Тайны беларускай гісторыі». Тая кніга пасьпяхова да адрасата дайшла, а вось «Забытая Беларусь» — не. Сам Мікалай Аўтуховіч у апошнім лісьце пра гэта паведаміў наступным чынам.
«Кнігу мне пакуль не аддалі. Мяркую, прычына не ў вашым надпісу — я яму на кнізе напісала, што ўсё будзе добра. Таму пакуль не варта, відаць, дасылаць такую ж. Чытаючы газэты бачу, што не ўсім падабаецца праўдзівая гісторыя нашых продкаў. Магчыма таму я і не магу атрымаць гэтую кнігу. Не лічу выпадковасьцю тое, што мне тут параілі чытаць расейскую гісторыю.»
Пра сябе Мікалай Аўтуховіч паведаміў ня шмат. Што здаровы і нібыта ўсё зь ім добра. Тацяна Кім працытавала кавалак з ліста, прысьвечаны мінулым парлямэнцкім выбарам.
«Пра выбары ўсё зразумела. Чытаю газэты, бачу. Ды і без гэтага ўсё зразумела, што будзе. Калі б такое адбывалася ўпершыню, можна было б зьдзіўляцца. Рады, што выпусьцілі Сяргея Каваленку. Спадзяюся ў яго ўсё ў парадку са здароўем. Усім вялікае прывітаньне. Усіх абдымаю, да сустрэчы, з павагай — Аўтуховіч».
Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч адбывае 5 гадоў паводле абвінавачаньня ў незаконных дзеяньнях са зброяй. Праваабаронцы ў Беларусі лічыць, што зь ім паквіталіся за спробы выкрыць мясцовых карупцыянэраў.