У Жодзінскай турме № 8, куды, паводле папярэдніх меркаваньняў праваабаронцаў, могуць прывезьці для адбыцьця пакараньня лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, не далі зьвестак, ці дастаўлены туды такі асуджаны. Супрацоўніца калёніі:
«У нас даведкі па гарадзкім нумары няма, дый не даюць яны такіх зьвестак. Трэба альбо ліст накіраваць, альбо самім прыехаць. Пра этап з Мазыра нічога ня ведаю».
У Гарадзенскай турме, дзе таксама можа апынуцца Зьміцер Дашкевіч, адказ быў такі самы: зьвестак не даем, чакайце пісьмовай інфармацыі.
Нявеста палітвязьня Наста Палажанка 2 лістапада, зноў будзе спрабаваць даведацца, дзе Зьміцер Дашкевіч. Наста Палажанка спадзяецца і на лісты ад Зьмітра, адпраўленыя перад этапам з Мазырскай калёніі. Што такія лісты ёсьць, ёй дакладна вядома:
«Я калі заходзіла падпісваць паперу ў канцылярыю, а там знаходзіцца і цэнзарская, то бачыла, што ад яго ёсьць тры лісты — яны ляжалі на стале, і пры мне іх перавярнулі, каб не прачытала. Можа, там што напісаў, куды яго накіруюць».
Спачатку 2 гады зьняволеньня за нібыта злоснае хуліганства Зьміцер Дашкевіч адбываў у калёніі ў Горках. Год таму з Горак Дашкевіча перавялі ў Глыбоцкую калёнію, дзе зноў судзілі як злоснага парушальніка рэжыму і дадалі яшчэ год калёніі. Адбываць новы тэрмін палітвязьня адправілі ў Мазырскую калёнію, адкуль 30 кастрычніка вырашылі этапаваць у «крытую» турму. У якую турму трапіць Зьміцер Дашкевіч, дагэтуль невядома.