Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьню Васьковічу вынесьлі папярэджаньне


Яўген Васьковіч
Яўген Васьковіч
Адміністрацыя глыбоцкай калёніі вырашыла не накіроўваць Яўгена Васьковіча ў штрафны ізалятар, а абысьціся папярэджаньнем, — паведмляе адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

На пачатку кастрычніка Васьковіч адбыў сем дзён у карцары.

Садоўскі: «Адправілі яго туды за тое, што прылёг удзень. Бо там жа нельга ані сядзець, ані ляжаць. Можна толькі стаяць альбо на кукішках на падлозе прысесьці.

Падчас свайго знаходжаньня ў штрафным ізалятары Васьковіч адмаўляўся сустракацца з адвакатам. Такім чынам ён выказваў свой пратэст супраць незаконнага зьмяшчэньня ў карцэр. Але ад паслугаў адваката Васьковіч не адмаўляўся. Пасля выхаду з штрафнога ізалятару да яго таксама зноў пачалі даходзіць лісты ад сваякоў.

Садоўскі: «Адміністрацыя выкарыстоўвае любую падставу, каб Яўгена прыціснуць. Пасьля таго, як ён улетку двойчы адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні, на яго вельмі моцна пачалі ціснуць. Месяц адсядзеў у ШЫЗА. Гэта ж катаваньне — іншых словаў няма проста. Зьнішчаюць яго там».

На здароўе, па словах Садоўскага, Яўген Васьковіч ня скардзіцца. Пэрыядычна хварэе на прастуды, але хранічных хваробаў у яго няма.

Журналіст газэты «Бабруйскі кур’ер» Яўген Васьковіч у 2011 годзе быў асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня за спробу падпаліць будынак Бабруйскага КДБ. Паводле гэтай жа справы асудзілі на 7 гадоў Паўла Сырамалотава і Арцёма Пракапенку. Павал Сырамалотаў у канцы верасьня быў памілаваны і выйшаў на волю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG