Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі марыць прыехаць на сьвята паэзіі ў Гарошкаў


Алесь Бяляцкі на сьвяце паэзіі ў Гарошкаве ў 2010 годзе.
Алесь Бяляцкі на сьвяце паэзіі ў Гарошкаве ў 2010 годзе.

Шэраг грамадзкіх актывістаў Гомелю атрымалі 10 кастрычніка паштоўкі ад Алеся Бяляцкага.

Гэта пераважна адказы на паўсотню віншаваньняў, дасланых з абласнога цэнтру ў бабруйскую калёнію зьняволенаму кіраўніку праваабарончага цэнтру «Вясна» з нагоды ягонага 50-гадовага юбілею, які Бяляцкі сустрэў 25 верасьня за кратамі.

У паштоўцы на імя юрыста Леаніда Судаленкі Бяляцкі іранічна піша, што знаходзіцца зараз у «„камандзіроўцы“ паміж Менскам і Гомелем» і раіць «трымацца, не апускаць рукі, і тады ўсё будзе добра».

Грамадзкаму актывісту Ўладзімеру Кацору зьняволены праваабаронца Бяляцкі піша:

«У мяне ўсё збольшага добра, любуюся восеньскім небам. У канцы кастрычніка — сьвята паэзіі ў Гарошкаве, прыяжджайце. Можа, і пабачымся. Да сустрэчы, Алесь».

«Сьвята паэзіі ў Гарошкаве» — гэта своеасаблівая паэтычная гасьцёўня пад адкрытым небам у гонар дня народзінаў паэта Анатоля Сыса, зь якім Алесь Бяляцкі сябраваў са студэнцкіх гадоў у Гомельскім унівэрсытэце імя Францішка Скарыны. Дзякуючы Алесю, а таксама Эдуарду Акуліну ды іншым, было заснаванае сьвята паэзіі на радзіме Анатоля Сыса пасьля таго, як ён заўчасна сышоў з жыцьця.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG