Летась у лютым-сакавіку каталіцкі арцыбіскуп ужо трапляў у шпіталь, яму выдалялі пухліну.
Першагерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін паведаміў Радыё Свабода, што ад 25 лютага 2024 году дзьве парафіі ягонай царквы ў ЗША пераходзяць на новаюльянскі каляндар.
Прычына шпіталізацыі герарха не паведамляецца.
У пачатку лютага, пасьля вяртаньня з паездкі ў Італію, быў затрыманы сьвятар Ігар Кавальчук, былы настаяцель парафіі Усьпеньня Сьвятой Багародзіцы аграгарадка Гарадзец.
Праваслаўнае і ў меншай ступені каталіцкае духавенства Горадзенскай вобласьці актыўна агітуе вернікаў прагаласаваць на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы, паведамляе ініцыятыва «Хрысьціянская візія».
Закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» абмяжоўвае свабоду веравызнаньня, перакананыя актывісты ініцыятывы «Хрысьціянская візія».
У Літоўскі экзархат Канстантынопальскага патрыярхату ўваходзяць 10 сьвятароў, у тым ліку 2 беларускія, і 10 мясцовых праваслаўных грамад.
Новабудоўля можа спадабацца ня ўсім. Гісторык архітэктуры Мечыслаў Супрон расказаў Свабодзе, што зь ёй ня так і што было б лепш паставіць замест яе.
6 лютага Валерый Рашэтнікаў пакідае тэрыторыю Эстонію. Раней ён заяўляў, што нават пасьля вяртаньня ў Расею ён прадоўжыць кіраваць Эстонскай праваслаўнай царквой.
Каталіцкі касьцёл у Беларусі ня мае намеру ўводзіць практыку дабраслаўленьня каталіцкімі сьвятарамі аднаполых параў, а таксама параў па-за шлюбам, якую раней дазволіў Ватыкан.
Раней Канстантынопальскі патрыярх вярнуў сан пяцярым літоўскім праваслаўным сьвятарам, якіх да таго адхіліў ад службаў Маскоўскі патрыярхат.
Беларускі сьвятар Андрэй Наздрын, які перайшоў пад юрысдыкцыю Польскай праваслаўнай царквы, пачаў служэньне ў Падляскім ваяводзтве, паведамляе «Позірк». Ён пакінуў Беларусь у сьнежні 2023 году празь перасьлед сілавікоў.
Усё, што цікавіць рэжым Лукашэнкі, — гэта ляяльнасьць, і калі яе няма, дык аніякая традыцыйнасьць не ўратуе і ня будзе ў сьпісе зьмякчальных абставінаў.
Апярэджвае Беларусь у такім сумным рэйтынгу толькі Нікарагуа.
У Грузіі патрабуюць прыбраць з абраза Матроны Маскоўскай выяву Ёсіфа Сталіна. У знак пратэсту выстаўлены ў Тбілісі абраз нават аблілі фарбай.
Пантыфік таксама адрэагаваў на перасьлед вернікаў і палітычныя выбары 2024 году ў некалькіх краінах.
Праваслаўныя ў Беларусі сьвяткуюць Каляды 7 студзеня, паводле юльянскага календара. Ва Ўкраіне дзьве царквы перайшлі на новаюльянскі і сьвяткавалі Раство Хрыстова 25 сьнежня, як і беларускі праваслаўны прыход Канстантынопальскага патрыярхату ў Вільні.
Раство — дзень, калі людзі знаходзяцца «у чаканьні нечага сьветлага і дзіўнага, у чаканьні цуду», адзначыла лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, віншуючы беларусаў, якія адзначаюць гэтае сьвята 7 студзеня.
Сытуацыя са свабодай рэлігіі ў Беларусі рэгрэсуе, гаворыцца ў заяве Камісіі ЗША па міжнароднай рэлігійнай свабодзе (USCIRF) у сувязі з тым, што 3 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў папраўкі, якія карэктуюць законы па пытаньнях дзейнасьці рэлігійных арганізацый.
Як беларусы раней адзначалі Каляды, што елі, што пілі, якія песьні сьпявалі, як бавілі калядны час? Ці добра вы ведаеце народныя калядныя традыцыі? Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту.
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску прызнаў сацыяльныя сеткі ксяндза Вячаслава Барка і яшчэ шэраг каналаў, сайтаў і старонак «экстрэмісцкімі».
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які абавязвае рэлігійныя арганізацыі цягам году прайсьці перарэгістрацыю. Патрабаваньні і абмежаваньні сталі больш жорсткімі.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які мяняе ранейшыя законы ў пытаньнях дзейнасьці рэлігійных арганізацый.
Раней у Італіі выйшла кніга пра няпростыя адносіны паміж двума сьвятарамі.
Раней імамаў маглі зацьвердзіць за мяжой, і яны прыбывалі на службу ў краіну без дадатковага кантролю з боку францускай дзяржавы.
Перасьлед сьвятароў увайшоў у сыстэму. Чарговы сьвятар вымушана выехаў з краіны.
Касьцельны камітэт менскай парафіі сьвятых Сымона і Алены 25 сьнежня апублікаваў зварот да ўладаў з просьбай «вярнуць вернікам храм», запэўніўшы, што яны гатовыя дапамагчы ў працах па аднаўленьні пашкоджаньняў, каб сьвятыню хутчэй адкрылі для вернікаў.
Сілавікі ў Беларусі пільна сочаць нават за рытуальнымі службамі.
25 сьнежня Божае Нараджэньне сьвяткуюць католікі, грэка-каталікі, пратэстанты і некаторыя праваслаўныя.
«Пане, учыні, каб мы паверылі ў моц Тваёй любові, якая так адрозьніваецца ад моцы сьвету», — заклікаў Папа падчас Імшы ў вігілію Божага Нараджэньня ў базыліцы сьвятога Пятра ў Ватыкане.
Правы ўрад Джорджы Мэлёні мае намер пакласьці канец практыцы італьянскіх школ, якія адмаўляюцца ад каляднай сымболікі і традыцыйных сьвяточных пастановак, каб «адлюстраваць рэлігійную разнастайнасьць», інфармуе ВВС.
Гэта тычыцца беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні, які знаходзіцца ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага (Сусьветнага) патрыярхату.
Папа Рымскі Францішак дазволіў каталіцкім сьвятарам дабраслаўляць аднаполыя пары, але не вянчаць іх. Пра гэта гаворыцца ў дакумэнце, апублікаваным Дактрынальным аддзелам Ватыкану.
Прадстаўнікі БПЦ прапанавалі стварыць камісіі для «вывучэньня пытаньняў разьвіцьця нацыянальнай культуры», актывізаваць працэс правядзеньня экспэртызы над «нэапаганскай літаратурай», пазьбягаць «прапаганды нэапаганства пад выглядам адраджэньня нацыянальнай культуры».
Супрацоўніцтва са Сьвятым Пасадам мела і ў далейшым будзе мець асаблівую значнасьць для Беларусі.
У Ватыкане, як паведамляе DW, скончыўся найбуйнейшы судовы працэс за ўсю гісторыю Каталіцкай царквы. Упершыню за ўвесь час існаваньня царквы суд прыгаварыў кардынала да турэмнага зьняволеньня.
12 сьнежня Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу вернікаў на ліквідацыю царквы «Новае жыцьцё».
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году пастар царквы «Новае жыцьцё» асудзіў гвалт сілавікоў у дачыненьні да пратэстоўцаў. Будынак царквы разбурылі яшчэ летам 2023-га.
10 сьнежня 1520 году Марцін Лютэр публічна спаліў папскую булу пра адлучэньне яго ад царквы. З гэтага дня пачынаецца аддзяленьне пратэстантаў ад Каталіцкай царквы і стварэньне пратэстанцкіх цэркваў. Ці добра вы ведаеце гісторыю рэфармацыі ў Беларусі? Праверце сябе.
Веткаўскі музэй стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава прэзэнтаваў незвычайную экспазыцыю — адкрытыя фонды захаваньня народнай беларускай іконы.
Вадзім Александровіч раптоўна памёр у Менску 7 сьнежня на 61-м годзе жыцьця. Прычына сьмерці пакуль невядомая.
Раней для яго адмаўляліся прымаць цёплыя рэчы.
Летась ноччу 26 верасьня ў менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены здарыўся пажар. Улады заявілі аб прыпыненьні працы сьвятыні і нікога ўнутр не пусьцілі. Празь некалькі дзён ад моманту здарэньня чыноўнікі пастанавілі забраць Чырвоны касьцёл у вернікаў.
Арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Камісіі агульнага душпастырства пры Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, зьвярнуўся да вернікаў з нагоды пачатку Адвэнту.
Каштоўнасьць гэтых эскізаў у тым, што яны яшчэ паказваюць Чырвоны касьцёл і як помнік мадэрну.
Паводле інфармацыі katolik.life, афіцыйнае абвінавачваньне ксяндзу пакуль так і не прад'яўлена. Акрамя таго, выданьню стала вядома, што была затрымана жанчына, якая ўжо каля 20 гадоў дапамагала весьці гаспадарчыя справы ў плябаніі (доме сьвятара).
Каштоўнасьць гэтых эскізаў росьпісаў у тым, што яны яшчэ паказваюць Чырвоны касьцёл і як помнік мадэрну.
24 лістапада курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі пракамэнтавала «інфармацыю, атрыманую са СМІ і іншых крыніц» адносна пробашча касьцёла ў Валожыне ксяндза Генрыха Акалатовіча і з пробашча касьцёла ў Стоўбцах Ігара Лашука.
Загрузіць яшчэ