Як адзначаецца ў апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ўказе Аляксандра Лукашэнкі, ён ухваліў адпаведны праект дамовы.
Ніякіх падрабязнасьцяў у дакумэнце няма.
У пачатку лютага стала вядома, што Міжнародная плятформа прыцягненьня вінаватых да адказнасьці для Беларусі (IAPB) перадала ў канцылярыю пракурора Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) доказы і юрыдычны аналіз для папярэдняга вывучэньня пытаньня, ці валодае суд юрысдыкцыяй для расьсьледаваньня і перасьледу меркаваных злачынстваў супраць чалавечнасьці з боку рэжыму ў Беларусі.
Фактычны і юрыдычны аналіз доказаў, сабраных Плятформай падчас інтэрвію зь сьведкамі і пацярпелымі, а таксама матэрыялаў з адкрытых крыніц, падрыхтаваны ў сувязі са зваротам Літвы ў МКС наконт сытуацыі ў Беларусі 30 верасьня 2024 году, а таксама зваротам 13 праваабарончых арганізацый да іншых дзяржаў-удзельніц МКС з заклікам далучыцца да яе.
Форум