Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве парафіі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы пераходзяць на новаюльянскі каляндар


Катэдральны сабор сьвятога Кірылы Тураўскага БАПЦ у Брукліне, Нью-Ёрк.
Катэдральны сабор сьвятога Кірылы Тураўскага БАПЦ у Брукліне, Нью-Ёрк.

Першагерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін паведаміў Радыё Свабода, што ад 25 лютага 2024 году дзьве парафіі ягонай царквы ў ЗША пераходзяць на новаюльянскі каляндар.

Дзьве парафіі, якія вырашылі перайсьці на новаюльянскі каляндар, — гэта парафіі Катэдральнага сабору сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк, ЗША) і Жыровіцкае іконы Божае Маці ў Гайлэнд Парку (Нью-Джэрзі, ЗША).

Дагэтуль абедзьве парафіі прытрымліваліся юльянскага календара. Вернікі, якія не захочуць браць удзел у набажэнствах паводле новаюльянскага календара, маюць права перайсьці ў тыя парафіі БАПЦ, якія застануцца на старым календары.

Паводле першагерарха БАПЦ, кожная парафія можа вызначыць, ці пераходзіць ёй на новае летазьлічэньне — для гэтага трэба мець не звычайную большасьць (як пры галасаваньні па адміністрацыйных царкоўных пытаньнях), а пераважную большасьць вернікаў. Паводле архіяпіскапа Логіна, гэта робіцца для таго, каб унікнуць расколу сярод парафіянаў альбо адыходу вернікаў з БАПЦ.

Пры прыняцьці гэтага рашэньня было ўлічана тое, што беларускія праваслаўныя вернікі зь Нью-Ёрку і яго навакольля пры патрэбе могуць наведваць парафію БАПЦ у Квінсе (таксама ў Нью-Ёрку), якая вядзе набажэнствы паводле старога стылю. Таксама і ў штаце Нью-Джэрзі побач з парафіяй у Гайлэнд Парку ёсьць беларуская праваслаўная парафія Сусьветнага патрыярхату ў горадзе Саўт Рывэр, якая таксама трымаецца Юльянскага календара.

  • На сёньняшні дзень большасьць памесных праваслаўных цэркваў перайшлі на новаюльянскі праваслаўны каляндар, у якім нерухомыя сьвяты адзначаюцца паводле новага стылю, а рухомыя, такія як Вялікдзень, паводле старой пасхаліі.
  • На старым юльянскім календары засталіся наступныя праваслаўныя цэрквы сьвету: Ерусалімская, Расейская (у тым ліку Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату), Сэрбская і Польская.
  • Летась на новаюльянскі каляндар перайшла наваствораная беларуская праваслаўная парафія Сусьветнага патрыярхату ў Вільні.
  • 27 лістапада 2023 году адбылася сустрэча першагерарха БАПЦ архіяпіскапа Сьвятаслава Логіна з Канстантынопальскім патрыярхам Варфаламеем у рэзыдэнцыі Сусьветнага патрыярхату ў Стамбуле (Турэччына).
  • У 2023 годзе на новаюльянскі каляндар перайшлі аўтакефальная Праваслаўная царква Ўкраіны і Ўкраінская грэка-каталіцкая царква.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG