Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ватыкане кардынала ўпершыню прыгаварылі да турмы


У Ватыкане, як паведамляе DW, скончыўся найбуйнейшы судовы працэс за ўсю гісторыю Каталіцкай царквы. Упершыню за ўвесь час існаваньня царквы суд прыгаварыў кардынала да турэмнага зьняволеньня.

У суботу, 16 сьнежня, 75-гадовы кардынал Анджэла Бэчу быў прыгавораны да пяці з паловай гадоў зьняволеньня за ўдзел у злачыннай змове, махлярства, злоўжываньні, прадстаўленьне ілжывай інфармацыі, карупцыю, адмываньне грошай, апублікаваньне сакрэтных дакумэнтаў. Працэс над ім і дзевяцьцю яго саўдзельнікамі доўжыўся больш за два гады.

Адным з эпізодаў справы сталі парушэньні і злоўжываньні пры набыцьці па заведама высокай цане будынка ў цэнтры Лёндану ў 2014 годзе ў якасьці інвэстыцыі за кошт ахвяраваньняў. Па дадзеных аўдытараў страты ад гэтай інвэстыцыі нерухомасьць ў Лёндане склалі 89 000 000 фунтаў стэрлінгаў (каля 104 млн эўра).

Бэчу на момант меркаванага злачынства быў трэцім чалавекам у Ватыкане, займаючы пасаду намесьніка дзяржаўнага сакратара ў агульных справах.

  • У апошнія гады папа рымскі Францішак выдаў сэрыю ўказаў, накіраваных на прасоўваньне фінансавай празрыстасьці Ватыкана і прадухіленьне карупцыі.
  • У 2019 годзе Францішак прызначыў Джузэпэ Пінатонэ, які раней працаваў пракурорам у Рыме і вядомы сваёй барацьбой з мафіяй, на пасаду кіраўніка трыбуналу.
  • У 2021 годзе Франціўшак выдаў указ, які дазваляе судзіць кардыналаў судом Ватыкану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG