Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Фарным касьцёле Горадні на каляднай імшы працаваў АМАП


Уваход у Фарны касьцёл Горадні, выгляд зьнізу
Уваход у Фарны касьцёл Горадні, выгляд зьнізу

Сілавікі ў Беларусі пільна сочаць нават за рытуальнымі службамі.

На ўваходзе ў сабор Сьвятога Францішка Ксавэрыя на сьвяточнай імшы 24 сьнежня працаваў АМАП у экіпіроўцы зь мэталашукальнікамі. Пра гэта стала вядома Hrodna.life.

Раней міліцыя папярэджвала, што «забясьпечыць парадак» у пэрыяд калядных набажэнстваў.

«На тэрыторыі Горадзенскай вобласьці пройдуць набажэнствы, удзел у якіх прыме вялікая колькасьць грамадзян. Для забесьпячэньня грамадзкага парадку паблізу храмаў будуць несьці службу супрацоўнікі міліцыі», — паведамлялі сілавікі.

Таксама яны зьбіраліся кантраляваць дарогі і шукаць нецьвярозых кіроўцаў і прасілі паведамляць аб падазроных прадметах.

2023 год адзначыўся ў Беларусі вялікімі рэпрэсіямі супраць вернікаў і сьвятароў, ня толькі каталіцкіх, але і пратэстанцкіх, а таксама прадстаўнікоў іншых канфэсій і напрамкаў. У прыватнасьці, у Менску ў вернікаў фактычна забралі Чырвоны касьцёл — самы знакаміты каталіцкі храм краіны, спаслаўшыся на неабходнасьць яго рамонту. Шэраг сьвятароў прайшлі праз арышты і допыты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG