За першы квартал 2024 году фонд салідарнасьці BySol сабраў каля 200 тысяч эўра. «У параўнаньні з папярэднім годам мы фіксуем рост ахвяраваньняў», — заявіў «Позірку» сузаснавальнік фонду Андрэй Стрыжак.
Мэр Парыжу Ан Ідальга падчас свайго візыту ў Кіеў заявіла, што ў францускай сталіцы будуць ня рады прыезду расейскіх і беларускіх спартоўцаў на Алімпіяду, якая павінна адкрыцца ў Парыжы ў канцы ліпеня.
Папа рымскі Францішак у звароце да католікаў наконт сьвята Вялікадня з балькона Сьвятога Пятра ў Ватыкане заклікаў да абмену ваеннапалоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай па формуле «ўсіх на ўсіх».
З 31 сакавіка ў абедзьвюх краінах будуць дзейнічаць шэнгенскія правілы, а кантроль на ўнутраных паветраных і марскіх межах будзе скасаваны. Рада Эўропы яшчэ ня вызначылася з датай скасаваньня наземнага кантролю на мяжы.
У Рагачове (Гомельская вобласьць) 2–4 красавіка пройдуць камандна-штабныя вучэньні ў рамках праверкі мабілізацыйнай гатоўнасьці тэрытарыяльнай абароны, паведамляецца на сайце раённай дзяржгазэты «Свабоднае слова».
У рамках правядзеньня праверкі ў баявую гатоўнасьць прыведзена 120-я зэнітна-ракетная брыгада Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны (Баранавічы), вынікае з паведамленьня Мінабароны.
Рэакцыя Сэрбіі на магчымы прыём Косава ў арганізацыю «будзе рашучай і адказнай», заявіў Аляксандар Вучыч.
Нягледзячы на пашырэньне рознагалосьсяў з урадам Ізраілю, адміністрацыя Байдэна працягвае санкцыянаваць перадачу 2000-фунтавых бомбаў і іншай зброі.
У Саюзе журналістаў Расеі назвалі гэта парушэньнем свабоды слова.
Тое, што падчас вайны часам агучваюцца апакаліптычныя сцэнары і алярмісцкія прагнозы, найчасьцей мае на мэце запалохаць праціўніка, зрабіць яго больш згаворлівым, схіліць да саступак.
Расказваем, колькі выпадкаў хатняга гвалту афіцыйна зарэгістравана ў Беларусі і краінах, дзе шмат беларусаў. Псыхоляг і былы сілавік патлумачылі, чаму беларусы рэдка зьвяртаюцца па дапамогу.
З падзеяў 2020 году ўлады зрабілі выснову: каб яны не паўтарыліся, патрэбная перабудова, таталітарная трансфармацыя ўсёй сыстэмы, беларускай сацыяльнай мадэлі, зьмена прыроды палітычнага рэжыму. Бо ранейшыя мэханізмы і мэтады не забясьпечваюць утрыманьня ўлады. Да чаго гэтыя зьмены могуць прывесьці?
На апублікаваны законапраект, які ўнесьлі ў Дзярждуму расейскія дэпутаты, зьвярнула ўвагу SOTA.
Зь якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы ва Ўкраіне, што больш за два гады дапамагаюць украінцам у вайне супраць Расеі? Госьця Ганны Соўсь — былая палітзьняволеная Тацяна Гацура-Яворская, заснавальніца рэабілітацыйнага цэнтру «Ланка» для вайскоўцаў і арганізатарка кінафэстывалю «1084. На мяжы».
Тэракт у «Крокусе» у Падмаскоўі, прапагандысты шукаюць «украінскі сьлед» трагедыі. Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык заяўляе, што Расея і Беларусь рыхтуюць пляны «бліцкрыгу на Вільню», а Лукашэнка рэагуе на ягоную заяву.
Раней кіраўнік Беларусі, які ўтрымлівае ўладу ў выніку сфальшаваных выбараў і рэпрэсій супраць насельніцтва краіны, выказаўся пра магчымую вайну на тэрыторыі Літвы.
Раней Латвія і Польшча перасталі пускаць у Беларусь аўтамабілі на транзытных нумарах з аб’ёмам рухавіка ад 1,9 літра і больш, а таксама даражэйшыя за 50 тысяч эўра. У Літве пакуль не было ніякіх афіцыйных паведамленьняў з гэтай нагоды.
Аўтобус не ўпускалі зь Беларусі на тэрыторыю Літвы, бо ў кіроўцы не было дзейнай ліцэнзіі на пасажырскія перавозкі.
«Пакажы сваю часьцінку Беларусі». У гэтым флэшмобе ўзялі ўдзел ужо каля 100 тысяч беларусаў. Расказваем, хто яго запусьціў і навошта.
Кнігу Сашы Філіпенкі ў турме на Акрэсьціна чыталі і перадавалі з камэры ў камэру. Аўтар лічыць, што галоўная ўзнагарода, якую можа атрымаць пісьменьнік — што кніга дапамагае людзям.
З 9 жніўня 2020 году па 29 лютага 2024-га па міжнародную абарону ў Польшчы зьвярнуўся 10 161 грамадзянін Беларусі.
Сталі вядомыя дадатковыя абмежаваньні на выкарыстаньне ў Беларусі бязвыплатнай і спонсарскай дапамогі. Раней прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі паведамляла толькі аб частцы абмежаваньняў, якія ён увёў датычна спонсарскай дапамогі.
Адзін з самых папулярных украінскіх журналістаў Дзьмітры Гардон распавёў у інтэрвію парталу «Люстэрка» пра абставіны свайго інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам, пра стасункі з Уладзімерам Макеям і стаўленьні да Сьвятланы Ціханоўскай.
Белы дом назваў «лухтой» сьцьвярджэньні Расеі пра датычнасьць Украіны да нападу на канцэртную залю Crocus City Hall, падкрэсьліўшы, што «адзіная адказнасьць» за тое, што здарылася, ляжыць на групоўцы «Ісламская дзяржава».
Адзіную ў Беларусі прыватную ахоўную кампанію «Гардсэрвіс» з правам ужываньня зброі ўзначаліў супрацоўнік службы бясьпекі Аляксандра Лукашэнкі — Юры Альшэўскі.
Што зьмянілася ў беларускай мэдыцыне з прыходам новага міністра аховы здароўя? Што стане з сыстэмай аховы здароўя Беларусі, калі ў краіне нічога ня будзе мяняцца бліжэйшыя гады?
Пра гэта гаворыцца ў чарговым аналітычным аглядзе, выдадзеным амэрыканскім Інстытутам вывучэньня вайны (ISW).
Стала вядома, што пункты захаваньня радыяактыўных адкідаў у Беларусі могуць разьмясьціць паблізу БелАЭС ці на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка.
Станіслаў Салавей прызначаны намесьнікам прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Вольгі Гарбуновай.
Белстат апублікаваў сьвежыя лічбы аб скарачэньні насельніцтва Беларусі. На думку эканаміста Льва Львоўскага, яны ня ўлічваюць эміграцыю зь Беларусі.
Альтэрнатывы на выбарах у Савет Рэспублікі ня будзе.
З 31 сакавіка шэнгенскія візы беларусам пачне выдаваць Румынія, з 1 красавіка — Баўгарыя, паведамілі амбасады гэтых краінаў у Менску.
Армэнія не зьвярталася з афіцыйнымі заявамі аб прыпыненьні сяброўства ў АДКБ.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 28 сакавіка прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» «Асацыяцыю беларусаў у Амэрыцы».
Міжнародныя санкцыі супраць Беларусі ўводзіліся ў два этапы — спачатку за фальсыфікацыю вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і жорсткі разгон акцыяў пратэсту ў 2020 годзе, а пасьля 24 лютага 2022 году — за падтрыманьне расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.
У Кіеве перагледзяць парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў, дзейнасьць грамадзкага транспарту, а таксама мэдычных і адукацыйных устаноў.
Бізнэсовец і блогер Аляксандар Кныровіч аналізуе, якія зьмены магчымыя на рынку нафтапрадуктаў пасьля атак украінскіх дронаў на расейскія НПЗ, і расказвае пра мінусы, якія нясе беларускай эканоміцы аднабаковая арыентацыя на расейскі рынак.
Экспэртная місія, арганізаваная Беларускім Хэльсынскім камітэтам і праваабарончым цэнтрам «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», падвяла вынікі назіраньня за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў дэпутатаў, якія прайшлі ў Беларусі 25 лютага 2024 году.
Музычны сэрвіс «Яндэкс музыка» абмежаваў доступ да старонкі беларускага сьпевака Ap$ent (сапраўднае імя — Арсені Кісьляк), пры пераходзе на яе зьяўляецца апавяшчэньне, што старонка «недаступная па патрабаваньні Раскамнагляду». паведамляе выданьне «Ведомости».
Аляксандар Лукашэнка сёньня падпісаў указ № 112, якім скарэктаваў парадак аказаньня і выкарыстаньня бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.
У розных рэгіёнах Расеі зазналі перасьлед людзі, якія выказваюцца пра тэракт у канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол» і пра яго ахвяраў, як сьцьвярджаецца, без дастатковай спагады.
Тыя, хто хоча атрымаць грамадзянства Нямеччыны, павінны быць гатовыя да пытаньняў пра Ізраіль і Галакост. «Той, хто не падзяляе нашы каштоўнасьці, ня зможа атрымаць нямецкі пашпарт», — заявіла кіраўніца нямецкага МУС Нэнсі Фэзэр.
Ці нападзе расейскае і беларускае войска на Літву, як гэта прагназуе Сахашчык? Чаму Захад спачувае расейцам у сувязі з тэрактам у Падмаскоўі? Палітычная адліга — абавязковая ўмова пераменаў у Беларусі?
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская сёньня выступіла на Кангрэсе прадстаўнікоў мясцовых уладаў, зладжаным Радай Эўропы.
На думку фінскіх праваахоўнікаў, дзейнасьць расейскіх спэцслужбаў уяўляе найбольшую пагрозу для бясьпекі Фінляндыі.
Пасяджэньні часовай сьледчай камісіі Сейму Літвы праходзілі два разы на тыдзень, і часта — у закрытым рэжыме.
Шэраг аўтарытэтных беларускіх аналітыкаў перасьледуюцца за «выпрацоўку і рэалізацыю канцэпцыі дэструктыўнай дзейнасьці».
Гомельскі гарвыканкам адмовіў у акрэдытацыі «Клюбу дзюдо «Прайд», найбуйнейшай школе дзюдо ў Беларусі, паведамляе «Флагшток».
Пашырыць практыку выдачы віз грамадзянам Беларусі заклікала Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы зь міністрам у эўрапейскіх справах Чэхіі Марцінам Дворжакам.
Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека атрымала паведамленьні аб 12 выпадках расстрэлу 32 украінскіх палонных.
Загрузіць яшчэ