Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» адну зь беларускіх дыяспараў сьвету


Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 28 сакавіка прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» «Асацыяцыю беларусаў у Амэрыцы».

У пералік уключылі тэлеграм-канал асацыяцыі, суполку ў Facebook і профіль у Instagram, старонку асацыяцыі на сэрвісе PayPal, электронную пошту і сайт.

Агульнанацыянальная арганізацыя «ABA Together (Association of Belarusians in America)» аб’ядноўвае беларусаў ЗША.

Раней старонкі некаторых беларускіх дыяспараў у сацыяльных сетках і тэлеграм-чаты дыяспараў былі прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

У Беларусі абвінавачаньні ў «экстрэмізьме» выкарыстоўваюць для барацьбы з апанэнтамі рэжыму Лукашэнкі. Агулам сілавікі прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» ўжо 191 аб'яднаньне беларусаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG