Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зьмяніў парадак аказаньня і выкарыстаньня спонсарскай дапамогі


Будынак адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі
Будынак адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі

Аляксандар Лукашэнка сёньня падпісаў указ № 112, якім скарэктаваў парадак аказаньня і выкарыстаньня бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.

Пра гэта паведамляе ягоны сайт.

Ранейшы парадак быў вызначаны ўказам Лукашэнкі ад 1 ліпеня 2005 году.

Цяпер уведзеныя дадатковыя абмежаваньні на аказаньне спонсарскай дапамогі. Яе ня могуць аказваць арганізацыі з доляй дзяржаўнай уласнасьці 50 і больш адсоткаў пры наяўнасьці ў іх пратэрмінаванай запазычанасьці па плацяжах у бюджэт, выплаце заробкаў і дапамогаў, а таксама пры невыкананьні ўмоваў аказаньня дзяржаўнай падтрымкі.

Таксама нельга аказваць спонсарскую дапамогу ў замежнай валюце, за выключэньнем выпадкаў, калі яна накіроўваецца арганізацыям аховы здароўя для набыцьця імі за мяжой мэдычных вырабаў і лекавых сродкаў, грамадзянам для атрыманьня мэдычнай дапамогі за межамі краіны, а таксама фізычным асобам, якія прадстаўляюць Беларусь на міжнародных мерапрыемствах.

Разам з тым указ дае магчымасьць аказаньня спонсарскай дапамогі ў выглядзе электронных грошай і токенаў, выкарыстаньня яе на кампэнсацыю выдаткаў, зьвязаных з утрыманьнем вытворчых будынкаў, збудаваньняў, добраўпарадкаваньнем населеных пунктаў, а асобным рэлігійным, дабрачынным, спартыўным арганізацыям і грамадзкім аб’яднаньням — на аплату працы і іншых гаспадарчых выдаткаў.

Мэты выкарыстаньня гэтай дапамогі дапоўненыя такімі пазыцыямі, як падтрымка арганізацый, якія займаюцца патрыятычным выхаваньнем дзяцей і моладзі, фізычных асоб, якія знаходзяцца ў цяжкой жыцьцёвай сытуацыі, некамэрцыйных арганізацый (у сфэры аховы навакольнага асяродзьдзя), а таксама пажарнага добраахвотніцкага руху.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG