Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт скончыў расьсьледаваньне справы супраць 20 «аналітыкаў Ціханоўскай»


Галоўная сядзіба Сьледчага камітэту ў Менску
Галоўная сядзіба Сьледчага камітэту ў Менску

Шэраг аўтарытэтных беларускіх аналітыкаў перасьледуюцца за «выпрацоўку і рэалізацыю канцэпцыі дэструктыўнай дзейнасьці».

У сьпісе Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Павал Вусаў, Аляксандар Дабравольскі, Юры Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандар Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётра Рудкоўскі, Алеся Руднік, Натальля Рабава, Тацяна Чуліцкая, Аляксандар Шлык, Кацярына Шмаціна.

Супраць гэтых людзей ідзе так званае спэцвядзеньне. Усе яны цяпер за мяжой.

Паведамляецца, што «названыя асобы бралі актыўны ўдзел у выпрацоўцы і рэалізацыі канцэпцыі дэструктыўнай дзейнасьці, накіраванай на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, а таксама садзейнічалі ўзбуджэньню сацыяльнай варожасьці і варажнечы ў грамадзтве».

Крымінальную справу перадалі ў суд.

Фігурантам інкрымінуюць чатыры артыкулы Крымінальнага кодэксу.

Азначэньне «аналітыкі Ціханоўскай» умоўнае, узялося са словаў прапаганды. Насамрэч усе гэтыя людзі працуюць у розных арганізацыях, нярэдка палемізуюць паміж сабой.

Іх падазраюць у:

  • «распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або звады, учыненым групай асобаў» (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі);
  • «закліках да санкцый, іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, учыненых з выкарыстаньнем СМІ і інтэрнэту» (ч. 3 арт. 361 КК);
  • «змове або іншых дзеяньнях, учыненых з мэтай захопу або ўтрыманьня дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» (ч. 1 арт. 357);
  • «уваходжаньні ў склад экстрэмісцкага фармаваньня ў мэтах учыненьня злачынства экстрэмісцкай накіраванасьці» (ч. 3 арт. 361-1);
  • а таксама ў саўдзеле ў першых двух названых злачынствах (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130, а таксама ч. 3 арт. 61).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG