Дэпутаты прапануюць устанавіць прымусовую працу (катаргу) у якасьці меры пакараньня па 44 артыкулах Крымінальнага кодэксу Расеі.
Гаворка ідзе аб злачынствах невялікай і сярэдняй цяжкасьці, а таксама аб цяжкіх злачынствах, учыненых упершыню. Так, напрыклад, на катаргу прапануюць адпраўляць «іншаземных агентаў», якія «не выконваюць сваіх абавязкаў» (арт. 330.1 КК Расеі).
Раней парлямэнт Башкартастану накіраваў у Савет заканадаўцаў краіны праект паправак у закон аб кантролі за дзейнасьцю «іншаземных агентаў».
Напрыклад, дэпутаты прапанавалі «іншаземным агентам» ад зьдзелак пакідаць толькі мінімальны памер аплаты працы, а рэшту даходаў накіроўваць расейскім вайскоўцам.