Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У тэст на нямецкае грамадзянства ўнясуць пытаньні пра габрэяў і Ізраіль


Нямецкі пашпарт
Нямецкі пашпарт

Тыя, хто хоча атрымаць грамадзянства Нямеччыны, павінны быць гатовыя да пытаньняў пра Ізраіль і Галакост. «Той, хто не падзяляе нашы каштоўнасьці, ня зможа атрымаць нямецкі пашпарт», — заявіла кіраўніца нямецкага МУС Нэнсі Фэзэр.

Асобы, якія жадаюць атрымаць грамадзянства Нямеччыны, у будучыні павінны быць гатовыя да пытаньняў пра Ізраіль, пра антысэмітызм, пра Галакост і традыцыі габрэйскага жыцьця ў Нямеччыне. Пра гэта піша DW.

Як паведаміў часопіс Spiegel, гэтыя пытаньні ўключаць у тэст, які мусяць здаваць усе, хто хоча стаць нямецкім грамадзянінам.

Калі на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны зьявілася першая габрэйская грамада? Як называецца асноўны рэлігійны інстытут юдэяў? У якім годзе была заснаваная дзяржава Ізраіль? Чаму Нямеччына нясе асаблівую адказнасьць за лёс Ізраілю? Які штраф пагражае ў Нямеччыне тым, хто адмаўляе Галакост?

Гэта прыклады пытаньняў, якія будуць уключаныя ў тэст на грамадзянства Нямеччыны. Зьвесткі, апублікаваныя Spiegel, пацьвердзілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў Нямеччыны.

«Той, хто не падзяляе нашы каштоўнасьці, ня зможа атрымаць нямецкі пашпарт», — лічыць кіраўніца МУС Нэнсі Фэзэр. Паводле яе слоў, асаблівая адказнасьць Нямеччыны ў тым, што тычыцца абароны габрэяў і Ізраілю, абумоўленая злачынствамі, учыненымі немцамі ў часы нацыянал-сацыялізму.

«Тыя, хто хоча стаць грамадзянамі Нямеччыны, павінны ўсьведамляць ступень адказнасьці. Гэтае ўсьведамленьне павінна быць яснае і годнае даверу», — падкрэсьлівае Фэзэр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG