За «адзіночныя пікеты» на вуліцы Зыбіцкай затрымалі каля 10 чалавек за 2023 год. Яны былі аштрафаваныя або атрымалі адміністрацыйныя арышты на 15 дзён.
У Падмаскоўі невядомы адкрыў страляніну па паліцыянтах, адзін зь іх загінуў, другі шпіталізаваны і знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.
У Баку завяршылася эўрапейская алімпійская кваліфікацыя ў барацьбе вольнага стылю. Беларускія спартоўцы заваявалі 4 ліцэнзіі: Арыян Цютрын (да 57 кг), Магамед Кадзімагамедаў (да 74 кг), Аляксандар Гуштын (да 97 кг) і Дзяніс Храмянкоў (да 125 кг).
Загінулыя ваявалі ў батальёне «Волат». Дэталяў гібелі не паведамляецца з прычын бясьпекі.
Амаль 80% жыхароў Менскай вобласьці не займаюцца фізычнай культурай і спортам, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу даных, якія падрыхтавалі рэгіянальныя структуры Нацыянальнага статыстычнага камітэту (Белстат) да Сусьветнага дня здароўя, які адзначаецца 7 красавіка.
Кіраўнік Міжнароднага агенцтва ААН па атамнай энэргіі Рафаэль Гросі пацьвердзіў выбух дрона на тэрыторыі Запароскай атамнай электрастанцыі, якую кантралююць расейскія вайскоўцы.
Аб прыбыцьці «чарговай партыі» расейскіх верталётаў Мі-35М для беларускага войска паведаміла 7 красавіка Міністэрства абароны РБ.
Беларуская дэмакратычная лідэрка ў інтэрвію для чэскага навіновага тэлеканалу ČT24 распавяла пра мэханізмы ціску на рэжым і прааналізавала, як за апошні час зьмяніліся думкі ў грамадзян Беларусі.
Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) 7 красавіка заявіла пра вывад з паўднёвага сэктару Газа ўсіх сухапутных войскаў.
7 красавіка споўнілася роўна 6 месяцаў з нападу баевікоў ХАМАС на Ізраіль і захопу закладнікаў.
У Брусэлі пачаўся разгляд прапановы Эўракамісіі пра павышэньне імпартных мытаў на расейскае і беларускае збожжа. Літва прапануе павысіць іх і на гародніну і рыбную прадукцыю з гэтых краінаў.
Сьпікер парлямэнту і лідэр партыі «Голас — сацыяльная дэмакратыя» Пэтэр Пелегрыні перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Славакіі, умацаваўшы ўладу прарасейскага прэм’ер-міністра Робэрта Фіца. Ён перамог свайго празаходняга апанэнта з адрывам у больш за 6% галасоў.
Беларускі дасьледнік Віктар Корбут абараніў у Варшаўскім унівэрсытэце доктарскую дысэртацыю на тэму: «Беларуская мова як фактар фармаваньня беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў пэрыяд рэвалюцыі 1905–1907 гг. у публіцыстыцы першых беларускамоўных газэт „Наша доля“ і „Наша ніва“».
Дзясяткі тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры Будапэшта на акцыю пратэсту супраць ураду Віктара Орбана, паведамляе агенцтва Reuters.
Мэксыка прыпыніла дыпляматычныя адносіны з Эквадорам пасьля таго, як паліцыя Эквадора ўзяла штурмам пасольства Мэксыкі і затрымала былога віцэ-прэзыдэнта краіны Хорхэ Гласа. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
МУС Расеі падало пазоў аб спагнаньні 1,5 мільёна з былых супрацоўнікаў УУС, якія падкінулі наркотыкі журналісту Івану Галунову, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале адвакат Сяргей Бадамшын.
Лукашэнка заяўляе: «Мы рыхтуемся да вайны, я пра гэта кажу шчыра». Здавалася б, у такім разе слоган «Лукашэнка — гэта вайна» павінен быў трывала прычапіцца да яго. Аднак насамрэч усё больш складана і супярэчліва, мяркуе палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Памежная ахова Польшчы 4 красавіка папярэдзіла 305 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі — гэта рэкорд за судкі з пачатку міграцыйнага крызісу.
Прэмʼер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу абраў брыгаднага генэрала Рамана Гофмана, ураджэнца Мазыра, сваім наступным вайсковым сакратаром. Цяпер кандыдатуру Гофмана павінен зацьвердзіць Генштаб, але папярэдняя згода ўжо атрыманая, пішуць ізраільскія СМІ.
Забарона на вываз фізычнымі асобамі зь Беларусі за межы Эўразьійскага эканамічнага саюзу тавараў для асабістага карыстаньня не распаўсюджваецца на Польшчу. Такое рашэньне прыняў 28 сакавіка Берасьцейскі аблвыканкам.
Большасьць палажэньняў закона набудуць моц ужо 7 красавіка.
Спачатку — узброены захоп і анэксія, потым — татальная русыфікацыя ўсіх сфэраў жыцьця, зьнішчэньне ўсіх нацыянальных адметнасьцяў. Тое, што адбываецца на Данбасе і на іншых акупаваных тэрыторыях Украіны, магло і можа адбыцца і ў Беларусі.
6 красавіка спаўняецца 25 гадоў з дня сьмерці палітыка і навукоўцы. Ці магла б Беларусь стаць іншай, калі б ён не пайшоў з жыцьця ва ўзросьце 49 гадоў?
За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і да канца сакавіка 2024-га ў Беларусі ліквідавалі прынамсі 1601 некамэрцыйную арганізацыю (НКА) — гэта аб’яднаньні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы і асацыяцыі, гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
Сілавікі затрымалі былога палітвязьня Паўла Чуркіна па падазрэньні ў супрацоўніцтве з Галоўным упраўленьнем разьведкі Міністэрства абароны Ўкраіны, піша «Медиазона. Беларусь».
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну загінулі больш за 50 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Іх імёны ўстанавілі па адкрытых крыніцах журналісты BBC, «Медиазоны» і валянтэры.
Расея «распачала тысячы спробаў» умяшаньня ў працу эўрапейскіх чыгунак з мэтай дэстабілізаваць сытуацыю ў ЭЗ, заявіў Financial Times міністар транспарту Чэхіі Марцін Купка.
Расейскія войскі ў пятніцу, пятага красавіка, нанесьлі ракетны ўдар па Запарожжы, у выніку якога тры чалавекі загінулі, яшчэ 19 чалавек, у тым ліку 9-гадовае дзіця, атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці.
Агульнае пасяджэньне Каардынацыйнай рады зацьвердзіла склад выбарчай камісіі на выбары КР. У яе ўвайшлі пяць чалавек, яны ня могуць быць кандыдатамі на выбарах.
Пра гэта заявіў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Ўладзіслаў Касіняк-Камыш, паведамляе Радыё Рацыя.
Лукашэнку хацелася б, каб усе наўкол верылі і прызнавалі, што прыдуманы ім УНС — гэта і ёсьць народ. Такая магія ілюзіі і самападману. Але ёсьць вялікі сумнеў, што гэты заляжалы палітычны тавар удасца «прадаць» грамадзтву.
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян у часе свайго візыту ў Брусэль (Бэльгія) правёў сустрэчы з кіраўніцтвам Эўразьвязу, а таксама трохбаковую сустрэчу з удзелам прэзыдэнткі Эўракамісіі Урзуляй фон дэр Ляен і дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам.
Служба бясьпекі Ўкраіны высьветліла асобы большасьці беларускіх хакераў, але не называе іх.
Дамова была ратыфікаваная Беларусьсю і набыла моц у 1992 годзе.
Памежная ахова Польшчы абвінаваціла беларускія ўлады ў стварэньні чэргаў на мяжы.
На ІХ пазачарговым зьезьдзе Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які адбыўся 5 красавіка ў Менску, новым старшынёй ФПБ абралі Юрыя Сянько, паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства.
У віну 63-гадовай жанчыне ставяць 125 паштовых грашовых пераводаў палітвязьням.
Набор пачаўся зь лютага, а новым камандзірам вайсковай кампаніі зьяўляецца Антон Елізараў.
7 красавіка ў Польшчы пройдуць мясцовыя выбары, падчас якіх грамадзяне будуць выбіраць сабе прадстаўнікоў у мясцовыя органы кіраваньня. Сярод тых, хто мае намер пазмагацца за ўладныя крэслы, ёсьць і этнічныя беларусы або выхадцы зь Беларусі.
Шостая асобная мэханізаваная брыгада Заходняга апэратыўнага камандаваньня дысьлякуецца ў Фолюшы ў Горадні — напрасткі гэта менш за 20 кілямэтраў ад мяжы з Польшчай.
Найбольш грамадзян Украіны сярод іншаземцаў у беларускіх турмах.
Большасьць спраў супраць экс-прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа пасоўваюцца павольна.
Афіцыйную Варшаву не задаволіла тлумачэньне ізраільскага амбасадара.
Рада правоў чалавека ААН (РПЧ) на пасяджэньні 55-й сэсіі ў Жэневе 4 красавіка 24 галасамі «за» пры 6 «супраць» і 17 тых, хто ўстрымаўся, прыняла рэзалюцыю «Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі».
2 красавіка на ўсіх плятформах Радыё Свабода стартаваў падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ», пра тое, як Беларусь ператвараюць у турму. Чым беларуская турэмная сыстэма падобная да савецкага ГУЛАГу — пра гэта расказала аўтарка падкасту Ганна Соўсь.
Адбылося галасаваньне ў члены Савету Рэспублікі ў сталіцы Беларусі.
Фінляндыя працягнула закрыцьцё мяжы з Расеяй бестэрмінова, да асобнага апавяшчэньня. Пра гэта паведамляе выданьне Yle.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка зрабіў некалькі кадравых прызначэньняў. Ён прызначыў намесьнікаў старшыняў Берасьцейскага і Менскага аблвыканкамаў, старшыню Баранавіцкага гарвыканкаму, кіраўнікаў канцэрну «Беллеспаперапрам» і «Банку разьвіцьця».
Крэмль «працуе над арганізацыяй тэрактаў на тэрыторыі Беларусі, каб ускласьці віну на полк Каліноўскага», — з такім сьцьвярджэньнем выступіў амэрыканскі Інстытут Робэрта Лансінга са спасылкай на неназванага «прадстаўніка эўрапейскай выведкі».
Падчас суду над журналісткай Антанінай Фаворскай з расейскага выданьня SotaVision, прызнанага ў Расеі «замежным агентам», судзьдзя забараніў ёй паказваць знак «сэрцайка». Падчас выбарчай кампаніі 2020 году ў Беларусі гэты знак стаў сымбалем каманды Віктара Бабарыкі.
Загрузіць яшчэ