У судзе Столінскага раёну 5 красавіка асудзілі 53-гадовага журналіста-фрылансэра і відэаблогера Аляксандра Ігнацюка. Палітзняволенага прызналі вінаватым ў арганізацыі пратэстаў у Століне і Менску, паклёпе на Лукашэнку і вымагальніцтве, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Інфармацыя The Washington Post аб намеры Трампа прымусіць Украіну аддаць Расеі Крым і Данбас у выпадку перавыбраньня прэзыдэнтам ЗША няправільная, заявілі ў перадвыбарным штабе рэспубліканца, піша DW.
У Гомельскім абласным судзе 8 красавіка да 10 гадоў калёніі і штрафу ў 100 базавых велічыняў (4000 рублёў) асудзілі 28-гадовага жыхара Петрыкава Івана Сухамерава, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Ці баяцца ў Літве нападу зь Беларусі і ці лічаць пагрозай беларусаў, якія прыехалі ў краіну? Ці можна нешта зрабіць, каб паміж дзьвюма краінамі не зьявілася «жалезная заслона»?
Украіна павінна атрымаць перамогу ў вайне з Расеяй, а заходнія саюзьнікі павінны прыкласьці больш намаганьняў для таго, каб забясьпечыць паражэньне Расеі.
Рыэлтары канстатуюць рэкордныя цэны на кватэры ў Менску і іншых беларускіх гарадах. Расьце і колькасьць угодаў. Распыталі экспэртаў аб прычынах павышанага попыту.
У сакавіку зафіксавана павелічэньне інтэнсіўнасьці судовых разглядаў палітычна матываваных крымінальных спраў, вынікае са справаздачы праваабарончага цэнтру «Вясна».
Новапрызначаны дырэктар Нацыянальнае бібліятэкі рэжымны прапагандыст Гігін вырашае, як беларусам ставіцца да Кастуся Каліноўскага, Ларысы Геніюш і Васіля Быкава.
Алег Каўрыгін расказаў Свабодзе пра нацыяналізацыю ягоных цэнтраў у Беларусі, стасункі бізнэсу і ўлады і цану «водкупу» ад крымінальных спраў, а таксама пра затрыманьне Інтэрполам.
У Менск прыбыла яшчэ адна вайсковая дэлегацыя з Кубы.
Выхад па-беларуску двух вядомых твораў пісьменьніка Сашы Філіпенкі, «Былы сын» і «Крэмулятар», анансавала выдавецтва Gutenberg Publisher, эўрапейскае беларускае выдавецтва з офісам у Кракаве.
Да гэтага часу Ўладзімер Пярцоў працаваў на пасадзе міністра інфармацыі Беларусі.
У рабочую групу Рады ЭЗ па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі ўваходзяць упаўнаважаныя прадстаўнікі 27 краін зьвязу.
Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз атрымае дадатковыя сродкі на «навукова-тэхнічнае забесьпячэньне дзейнасьці».
Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) заявіла аб вывадзе з паўднёвай часткі сэктара Газа ўсіх сухапутных войскаў.
Расея стала абстрэльвае памежжа ў Харкаўскай, Сумскай і Чарнігаўскай вобласьцях.
Расея працягвае спробы выбудаваць кааліцыю ў процівагу Захаду.
Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, на выезд з Беларусі ў Польшчу на адзіным адкрытым цяпер памежным пераходзе Берасьце — Тарэспаль знаходзіцца 500 легкавых аўтамабіляў і 34 аўтобусы.
З 8 красавіка дня ў Літву пачынае прыбываць нямецкая брыгада Lietuva.
Так званы «Усебеларускі народны сход» пройдзе 24-25 красавіка. Свабода паглядзела, хто і як туды трапіць у якасьці ўдзельніка.
За «адзіночныя пікеты» на вуліцы Зыбіцкай затрымалі каля 10 чалавек за 2023 год. Яны былі аштрафаваныя або атрымалі адміністрацыйныя арышты на 15 дзён.
У Падмаскоўі невядомы адкрыў страляніну па паліцыянтах, адзін зь іх загінуў, другі шпіталізаваны і знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.
У Баку завяршылася эўрапейская алімпійская кваліфікацыя ў барацьбе вольнага стылю. Беларускія спартоўцы заваявалі 4 ліцэнзіі: Арыян Цютрын (да 57 кг), Магамед Кадзімагамедаў (да 74 кг), Аляксандар Гуштын (да 97 кг) і Дзяніс Храмянкоў (да 125 кг).
Загінулыя ваявалі ў батальёне «Волат». Дэталяў гібелі не паведамляецца з прычын бясьпекі.
Амаль 80% жыхароў Менскай вобласьці не займаюцца фізычнай культурай і спортам, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу даных, якія падрыхтавалі рэгіянальныя структуры Нацыянальнага статыстычнага камітэту (Белстат) да Сусьветнага дня здароўя, які адзначаецца 7 красавіка.
Кіраўнік Міжнароднага агенцтва ААН па атамнай энэргіі Рафаэль Гросі пацьвердзіў выбух дрона на тэрыторыі Запароскай атамнай электрастанцыі, якую кантралююць расейскія вайскоўцы.
Аб прыбыцьці «чарговай партыі» расейскіх верталётаў Мі-35М для беларускага войска паведаміла 7 красавіка Міністэрства абароны РБ.
Беларуская дэмакратычная лідэрка ў інтэрвію для чэскага навіновага тэлеканалу ČT24 распавяла пра мэханізмы ціску на рэжым і прааналізавала, як за апошні час зьмяніліся думкі ў грамадзян Беларусі.
Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) 7 красавіка заявіла пра вывад з паўднёвага сэктару Газа ўсіх сухапутных войскаў.
7 красавіка споўнілася роўна 6 месяцаў з нападу баевікоў ХАМАС на Ізраіль і захопу закладнікаў.
У Брусэлі пачаўся разгляд прапановы Эўракамісіі пра павышэньне імпартных мытаў на расейскае і беларускае збожжа. Літва прапануе павысіць іх і на гародніну і рыбную прадукцыю з гэтых краінаў.
Сьпікер парлямэнту і лідэр партыі «Голас — сацыяльная дэмакратыя» Пэтэр Пелегрыні перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Славакіі, умацаваўшы ўладу прарасейскага прэм’ер-міністра Робэрта Фіца. Ён перамог свайго празаходняга апанэнта з адрывам у больш за 6% галасоў.
Беларускі дасьледнік Віктар Корбут абараніў у Варшаўскім унівэрсытэце доктарскую дысэртацыю на тэму: «Беларуская мова як фактар фармаваньня беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў пэрыяд рэвалюцыі 1905–1907 гг. у публіцыстыцы першых беларускамоўных газэт „Наша доля“ і „Наша ніва“».
Дзясяткі тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры Будапэшта на акцыю пратэсту супраць ураду Віктара Орбана, паведамляе агенцтва Reuters.
Мэксыка прыпыніла дыпляматычныя адносіны з Эквадорам пасьля таго, як паліцыя Эквадора ўзяла штурмам пасольства Мэксыкі і затрымала былога віцэ-прэзыдэнта краіны Хорхэ Гласа. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
МУС Расеі падало пазоў аб спагнаньні 1,5 мільёна з былых супрацоўнікаў УУС, якія падкінулі наркотыкі журналісту Івану Галунову, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале адвакат Сяргей Бадамшын.
Лукашэнка заяўляе: «Мы рыхтуемся да вайны, я пра гэта кажу шчыра». Здавалася б, у такім разе слоган «Лукашэнка — гэта вайна» павінен быў трывала прычапіцца да яго. Аднак насамрэч усё больш складана і супярэчліва, мяркуе палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Памежная ахова Польшчы 4 красавіка папярэдзіла 305 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі — гэта рэкорд за судкі з пачатку міграцыйнага крызісу.
Прэмʼер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу абраў брыгаднага генэрала Рамана Гофмана, ураджэнца Мазыра, сваім наступным вайсковым сакратаром. Цяпер кандыдатуру Гофмана павінен зацьвердзіць Генштаб, але папярэдняя згода ўжо атрыманая, пішуць ізраільскія СМІ.
Забарона на вываз фізычнымі асобамі зь Беларусі за межы Эўразьійскага эканамічнага саюзу тавараў для асабістага карыстаньня не распаўсюджваецца на Польшчу. Такое рашэньне прыняў 28 сакавіка Берасьцейскі аблвыканкам.
Большасьць палажэньняў закона набудуць моц ужо 7 красавіка.
Спачатку — узброены захоп і анэксія, потым — татальная русыфікацыя ўсіх сфэраў жыцьця, зьнішчэньне ўсіх нацыянальных адметнасьцяў. Тое, што адбываецца на Данбасе і на іншых акупаваных тэрыторыях Украіны, магло і можа адбыцца і ў Беларусі.
6 красавіка спаўняецца 25 гадоў з дня сьмерці палітыка і навукоўцы. Ці магла б Беларусь стаць іншай, калі б ён не пайшоў з жыцьця ва ўзросьце 49 гадоў?
За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і да канца сакавіка 2024-га ў Беларусі ліквідавалі прынамсі 1601 некамэрцыйную арганізацыю (НКА) — гэта аб’яднаньні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы і асацыяцыі, гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
Сілавікі затрымалі былога палітвязьня Паўла Чуркіна па падазрэньні ў супрацоўніцтве з Галоўным упраўленьнем разьведкі Міністэрства абароны Ўкраіны, піша «Медиазона. Беларусь».
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну загінулі больш за 50 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Іх імёны ўстанавілі па адкрытых крыніцах журналісты BBC, «Медиазоны» і валянтэры.
Расея «распачала тысячы спробаў» умяшаньня ў працу эўрапейскіх чыгунак з мэтай дэстабілізаваць сытуацыю ў ЭЗ, заявіў Financial Times міністар транспарту Чэхіі Марцін Купка.
Расейскія войскі ў пятніцу, пятага красавіка, нанесьлі ракетны ўдар па Запарожжы, у выніку якога тры чалавекі загінулі, яшчэ 19 чалавек, у тым ліку 9-гадовае дзіця, атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці.
Агульнае пасяджэньне Каардынацыйнай рады зацьвердзіла склад выбарчай камісіі на выбары КР. У яе ўвайшлі пяць чалавек, яны ня могуць быць кандыдатамі на выбарах.
Пра гэта заявіў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Ўладзіслаў Касіняк-Камыш, паведамляе Радыё Рацыя.
Загрузіць яшчэ