Трансьляцыя звароту вялася на канале Vatican News.
Акрамя таго, пантыфік заклікаў неадкладна спыніць баявыя дзеяньні ў сэктары Газа, даставіць туды гуманітарную дапамогу і вызваліць ізраільскіх закладнікаў, захопленых у кастрычніку мінулага года групоўкай ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе.
Папа Францішак таксама выказаў надзею на працяг дыялёгу паміж Армэніяй і Азэрбайджанам на шляху да заключэньня мірнай дамовы.
Раней 87-гадовы папа рымскі правёў велікодную службу. На Хросным ходзе ў пятніцу, 29 сакавіка, пантыфік не прысутнічаў па стане здароўя, але сачыў за тым, што адбываецца са сваёй рэзыдэнцыі ў Ватыкане.