Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Хрэнін расказаў, як вагнэраўцы зьмянілі праграму падрыхтоўкі беларускай арміі


Віктар Хрэнін
Віктар Хрэнін

У інтэрвію тэлеканалу СТВ міністар абароны Віктар Хрэнін адказаў на пытаньне, ці засталіся найміты ПВК «Вагнэр» у Бларусі.

«Яны знаходзяцца ў нас. Да іх захоўваецца павышаная зацікаўленасьць, скажам так, асабліва з боку заходніх спэцслужбаў». – сказаў Хрэнін.

На пытаньне супрацоўніцы праўладнага каналу, чым яны займаюцца, міністар адказаў.

«Што самае бясцэннае для арміі? Баявы досьвед. Атрымаць баявы досьвед не ваюючы – гэта самая вялікая каштоўнасьць. Мы змаглі яго атрымаць у сябе на тэрыторыі. Спэцыялісты ПВК «Вагнэр» падзяліліся і цяпер працягваюць дзяліцца з намі досьведам, найперш баявым. Мы на гэты фоне, сыходзячы з патрабаваньняў галоўнакамандуючага, правялі вельмі сур'ёзную працу. Мы карэнным чынам зьмянілі праграму па падрыхтоўцы. – дадаў міністар.

Па словах Хрэніна, яна была адаптаваная найперш да навыкаў «перамагаць і выжываць на полі бою».

»Пытаньні тактыкі, агнявой падрыхтоўкі. Мы адышлі ад муштры, праграмы сталі больш зразумелымі«. – заявіў міністар абароны.

Пасьля няўдалага мецяжу Яўгена Прыгожына ў чэрвені 2023 года ў Беларусі апынуліся некалькі тысяч наймітаў ПВК «Вагнэр». Палявы лягер у вёсцы Цэль Магілёўскай вобласьці хуткімі тэмпамі пабудавалі ў канцы чэрвеня мінулага года. Цяпер ад лягера ў Магілёўскай вобласьці, які рыхтаваўся для наймітаў, нічога не засталося. У траўні экспэрты выказвалі думкі, што ў Беларусі засталося некалькі сотняў вагнэраўцаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG