Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі за спробу падпаліць маўзалей Леніна прысудзілі 4 гады калёніі


Абвінавачаны ў нападзе на маўзалей Леніна Канстанцін Старчукоў у судзе
Абвінавачаны ў нападзе на маўзалей Леніна Канстанцін Старчукоў у судзе

Маўзалей, які знаходзіцца ў цэнтры Масквы, не загарэўся.

Цьвярскі суд Масквы пакараў 37-гадовага жыхара Чыты Канстанціна Старчукова чатырма гадамі калёніі агульнага рэжыму за спробу падпаліць маўзалей Леніна.

Яго прызналі вінаватым па артыкуле аб хуліганстве з ужываньнем зброі, паведамляе ТАСС.

У ноч на 18 ліпеня 2023 году Старчукоў кінуў бутэльку з запальнай сумесьсю ў маўзалей Леніна на Краснай плошчы Масквы. Яна трапіла ў загароду, сам маўзалей не загарэўся.

Паведамлялася, што пры затрыманьні падазраваны супраціўляўся і паводзіў сябе неадэкватна. У якасьці прычыны свайго ўчынку ён растлумачыў, што такім чынам «змагаецца з уплывам масонства на расейскае грамадзтва».

Пазьней высьветлілася, што раней у той жа дзень жыхара Чыты ўжо затрымлівалі на Краснай плошчы зь дзьвюма бутэлькамі бэнзіну.

Пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну па ўсёй Расеі пачалі падпальваць ваенкаматы, аддзелы паліцыі, будынкі гарадзкіх адміністрацый і прыёмныя кіроўнай партыі «Адзіная Расея». Пасьля абвяшчэньня мабілізацыі колькасьць такіх атак шматразова ўзрасла. У выніку падпалаў ніхто не загінуў і не пацярпеў. Спачатку справы разглядалі па крымінальных артыкулах аб пашкоджаньні маёмасьці і аб хуліганстве. Пазьней такія падпалы пачалі клясыфікаваць як тэракт.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG