Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон распусьціў парлямэнт Францыі і абвясьціў датэрміновыя выбары


Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас тэлезвароту 9 чэрвеня
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас тэлезвароту 9 чэрвеня

Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон абвясьціў, што распускае Нацыянальны сход Францыі і абвяшчае датэрміновыя парлямэнцкія выбары.

Іх першы тур мае прайсьці 30 чэрвеня а другі — 7 ліпеня.

Макрон абвясьціў пра такое рашэньне па выніках выбараў у Эўрапейскі парлямэнт, якія завяршыліся 9 чэвеня.

Паводле апытаньняў у Францыі наперадзе крайне правае Нацыянальнае аб'яднаньне (яно мае каля 32% і узмацніла свае пазыцыі). Урадавая лібэральная цэнтрысцая партыя «Адраджэньне» мае каля 15%, і гэта значна горшы паказьнік, чым на мінулых выбарах. Сацыялісты маюць каля 14%.

У сваім выступе Макрон заявіў, што ня можа рэагаваць на посьпех крайне правых так, нібы нічога не адбылося. «Я вырашыў шляхам галасаваньня зноў даць вам магчымасьць выбару», — сказаў прэзыдэнт Францыі. Ён адзначыў, што «ўздым нацыяналістаў і дэмагогаў стварае небясьпеку для нашай нацыі, але таксама і для нашай Эўропы, для месца Францыі ў Эўропе і ў сьвеце», але заявіў, што «ўпэўнены ў нашай дэмакратыі: няхай сувэрэнны народ скажа сваё слова».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG