Лінкі ўнівэрсальнага доступу

90 краін і арганізацый пацьвердзілі ўдзел у Саміце міру, — прэзыдэнтка Швайцарыі



Прэзыдэнтка Швайцарыі Віёла Амгерд
Прэзыдэнтка Швайцарыі Віёла Амгерд

Каля 90 краін і арганізацый зарэгістраваліся для ўдзелу ў Саміце міру, які адбудзецца ў Швайцарыі 15-16 чэрвеня, заявіла 10 чэрвеня прэзыдэнтка краіны Віёла Амгерд.

Яна расказала журналістам, што большасьць удзельнікаў будуць прадстаўлены на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў або ўрадаў.

Прэзыдэнтка Швайцарыі адзначыла, што сустрэча накіравана на «сумеснае вызначэньне дарожнай мапы» адносна таго, як прыцягнуць Расею да будучага мірнага працэсу.

Агулам было разаслана каля 160 запрашэньняў. Амгерд запэўніла, што для швайцарскага ўраду не «расчараваньне», што менш за 100 прадстаўнікоў абвясьцілі аб удзеле ў першай фазе мірнага працэсу.

Раней у Офісе прэзыдэнта Ўкраіны паведамлялі, што ўдзел у Саміце міру пацьвердзілі 107 краін і міжнародных арганізацый.

У Расеі, якую не запрасілі на саміт, заяўлялі, што перамовы аб міры ва Ўкраіне, заплянаваныя ў чэрвені ў Швайцарыі, ня будуць мець сэнсу без удзелу Расеі. Прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава заявіла, што любыя дзеяньні ў дачыненьні да Ўкраіны, якія «ігнаруюць пазыцыю Расеі», «адарваныя ад рэальнасьці».

Канфэрэнцыя, якую ўкраінскія ўлады называюць Глябальным самітам міру, адбудзецца 15-16 чэрвеня на раскошным курорце Бургеншток паблізу горада Люцэрн у Швайцарыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG