Выданьне «Ранак» (тэлевізія, газэта, затым сайт) працавала ў Сьветлагорску з 1993 году, палітычныя тэмы журналісты стараліся абмінаць, але гэта не ўратавала іх ад рэпрэсіяў і зьняволеньня. Былы рэдактар «Ранку» ў размове са Свабодай расказвае, як гэта стала магчымым.