Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі затрымалі вядомага пісьменьніка Фрэдэрыка Бэгбэдэра праз скаргу аб згвалтаваньні


Фрэдэрык Бэгбэдэр, архіўнае фота
Фрэдэрык Бэгбэдэр, архіўнае фота

У Францыі затрыманы вядомы пісьменьнік Фрэдэрык Бэгбэдэр, яго дапыталі ў справе аб згвалтаваньні, паведамілі агенцтва AFP і радыёстанцыя France Bleu з спасылкай на пракуратуру.

Паводле зьвестак СМІ, 58-гадовага пісьменьніка дапыталі ў рамках папярэдняга расьсьледаваньня. Абвінавачаньні супраць яго выставіла жанчына, імя якой не называецца. Паводле яе, яна сустрэлася зь літаратарам мінулым летам у гатэльным нумары, дзе паміж імі адбыўся сэксуальны кантакт супраць яе волі.

Шэраг крыніц паведамілі, што пасьля допыту Бэгбэдэра ўзялі пад варту, аднак афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.

Раней пісьменьнік ужо меў праблемы з законам: у 2008 годзе ён быў арыштаваны ў Парыжы за ўжываньне і захоўваньне какаіну.

У 2022 годзе Бэгбэдэр казаў, што «разьвітаўся з какаінам», начнымі клюбамі і «цалкам зьмяніў жыцьцё», пасяліўшыся зь сям’ёй на паўднёвым захадзе Францыі.

  • Фрэдэрык Бэгбэдэр — францускі пісьменьнік, публіцыст, літаратурны крытык, актор, адзін з самых папулярных сучасных аўтараў. Сярод вядомых яго раманаў — «Каханьне жыве тры гады», «Францускі раман» і «99 франкаў». Апошні стаў у 2000 годзе самай прадаванай кнігай у Францыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG