Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ноч на 13 сьнежня гарэў Мазырскі НПЗ. Ад апёкаў загінуў работнік

абноўлена

Скрыншот зь відэа МНС
Скрыншот зь відэа МНС

Прычына і абставіны здарэньня высьвятляюцца, паведамляе МНС.

13 сьнежня уначы падразьдзяленьні МНС зьліквідавалі ўзгараньні на тэрыторыі ААТ «Мазырскі НПЗ» у Мазыры Гомельскай вобласьці.

На вышыні ў 34 мэтры на верхнім ярусе ўстаноўкі знайшлі цела загінулага работніка прадпрыемства.

Як паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі, у выніку здарэньня старшы апэратар сэкцыі ўстаноўкі атрымаў апёкі каля 90 працэнтаў паверхні цела. Ад атрыманых цялесных пашкоджаньняў 39-гадовы жыхар Мазыра памёр на месцы.

Мужчына працаваў у начную зьмену і непасрэдна перад здарэньнем правяраў герметычнасьць злучэньняў на ўстаноўцы пасьля рамонту.

Па зьвестках МНС, ад разгермэтызацыі рэактарнага блёку на прадпрыемстве загарэлася газавая сумесь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG