Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса Ерамеева, якога абвінавацілі ў падрыве цягнікоў на БАМе, этапуюць у Іркуцк


Супрацоўнікі расейскай паліцыі. Ілюстрацынае фота
Супрацоўнікі расейскай паліцыі. Ілюстрацынае фота

Днямі зьявілася інфармацыя, што сілавікі правялі ператрусы у знаёмых Ерамеева ў Полацку.

Беларуса Сяргея Ерамеева, якога абвінавацілі ў падрыве цягнікоў у Паўночна-Муйскім тунэлі БАМа, этапуюць у Іркуцк, піша тэлеграм-канал Baza.

Паводле тэлеграм-канала, у знаёмых Сяргея Ерамеева ў Беларусі супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы, у іх канфіскавалі тэлефоны і іншую аргтэхніку. Раней пра ператрусы ў Полацку, зьвязаныя з затрыманьнем Ерамеева, пісаў праваабарончы цэнтар «Вясна».

  • Сяргей Ерамееў — беларус, якога расейскія ўлады абвінавачваюць у падрыве двух цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі.
  • Вядома, што раней у Беларусі ён страціў працу за ўдзел у пратэстах 2020 году. Сяргей працаваў апэратарам прыладаў на «Нафтане» і ўдзельнічаў у страйку ў 2020 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG