Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што ў крымінальнай справе затрыманыя арганізатары сэрвісу Письмо.бeл
Паводле праваабаронцаў, затрыманых абвінавачваюць ува ўдзеле ў пратэстах і ў тым, што яны нібыта мелі дачыненьне да сэрвісу Письмо.бeл, празь які людзі адпраўлялі лісты палітвязьням.
Паводле інфармацыі «Вясны», затрыманыя — Ігар Вуглік (зьлева на фатаздымку) і Аляксандар Лыкшын (справа на фатаздымку). Вядома, што Ігар зь дзяцінства мае інваліднасьць. Іх затрымалі прыкладна 29 лістапада. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны знаходзіліся на Валадарцы ў межах крымінальнай справы.
Пазьней сёньня праваабаронцам стала вядома, што Ігар Вуглік выйшаў на волю.
Такама стала вядома, што разам з Аляксандрам Лыкшыным быў затрыманы і ягоны брат, мастак Уладзімір Лыкшын.
Паводле наяўнай у «Вясны» інфармацыі, сілавікі не змаглі атрымаць доступ да сэрвісу, хоць у сваім відэа яны сьцьвярджаюць адваротнае. А ўсе асабістыя зьвесткі тых, хто дасылае лісты, захоўваюцца ў пошце.
- Цяпер у Беларусі 1.484 палітвязьні. Лічыцца, што каля 1,5 тысячы палітвязьняў ужо адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю.