Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папраўкі ў законы аб барацьбе з тэрарызмам дазволяць супрацоўнікам КДБ страляць у натоўпе


Будынак КДБ Беларусі ў Менску, архіўнае фота
Будынак КДБ Беларусі ў Менску, архіўнае фота

Палата прадстаўнікоў у двух чытаньнях прыняла папраўкі ў законы аб барацьбе з тэрарызмам, ініцыяваныя Лукашэнкам.

Згодна з новаўвядзеньнямі, КДБ будзе мець больш паўнамоцтваў. Тэксты паправак зьявіліся на Нацыянальным праўным партале.

Папраўкі датычацца ў тым ліку закону «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі». Раней супрацоўнікі КДБ ня мелі права ўжываць зброю «пры значнай колькасьці грамадзян, калі ад гэтага могуць пацярпець староньнія асобы». Акрамя таго, страляць нельга было ў кірунку складоў з запальнымі або атрутнымі рэчывамі. Забаронена ўжываць зброю было і супраць жанчын, а таксама людзей з інваліднасьцю і непаўналетніх.

У новай рэдакцыі закону першых двух пунктаў ня будзе, то бок супрацоўнікі КДБ атрымаюць права страляць у натоўпе і ў кірунку складоў з запальнымі рэчывамі. Пункт, які тычыцца ўжываньня зброі супраць жанчын і людзей з інваліднасьцю, зьмянілі. Раней стасаваць зброю можна было выняткова, калі чыніцца ўзброены напад. У новай рэдакцыі дадалі яшчэ адно выключэньне — у «іншых дзеяньнях, якія пагражаюць жыцьцю або здароўю грамадзян».

Прынятыя папраўкі дазваляюць для «контратэрарыстычнай дзейнасьці» залучаць інкасатарскія службы.

Інкасатарам могуць даручыць ахову аб’ектаў, суправаджэньне транспарту і гарантаваньне бясьпекі людзей. Ужываць сілу і зброю яны змогуць нароўні з ваенізаванай аховай.

Законапраект ухваліў Савет Рэспублікі, зараз яго павінен падпісаць Аляксандар Лукашэнка. Ён набудзе моц з 1 студзеня 2024 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG