Як атрымалася не дапусьціць дэпартацыі з Тайлянду ў Расею музыкаў гурту «Бі-2», некаторыя зь якіх некалі мелі беларускае, а некаторыя маюць расейскае грамадзянства.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 41, якім устаноўленыя гранічна дапушчальныя тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі. Як і абяцалі ўлады, 2024 годзе гэтыя паслугі падаражэюць у два этапы, піша «Зеркало».
Як выбарчая кампанія ў Беларусі ператвараецца ў ваенную спэцапэрацыю, а Расея крок крокам узмацняе свой уплыў на Беларусь, — разважае палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Беластоцкі акруговы суд прыгаварыў беларуса і расейца да чатырох гадоў пазбаўленьня волі. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, прысуд можа быць абскарджаны, паведамляе Polskie radio.
Некалькі чалавек, затрыманых падчас маштабнага рэйду сілавікоў 23–24 студзеня, асуджаныя паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП — «выкарыстаньне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасьці ці іншых дзеяньняў, забароненых заканадаўствам».
Тбіліскі гарадзкі суд прызначыў пяць сутак адміністрацыйнага арышту грамадзянскай актывістцы Наце Пэрадзэ, якая абліла сіняй фарбай абраз сьвятой Матроны Маскоўскай, на якім намаляваны савецкі дыктатар Іосіф Сталін.
Гістарычны трылер «KOS» з галоўным героем — ураджэнцам беларускага Косава пачалі паказваць напрыканцы студзеня. Але, на думку Тараса Тарналіцкага, самым яскравым пэрсанажам стужкі стаў зусім не Касьцюшка. Увага, спойлеры!
Рэзкі рост колькасьці імігрантаў зь Беларусі стварае дадатковыя пагрозы і рызыкі для нацыянальнай бясьпекі Літвы.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла з уступнай прамовай на Кангрэсе эўрапейскіх зялёных у якасьці галоўнага госьця.
2 лютага набыў моц закон «Аб зьмене законаў па пытаньнях аховы здароўя» ад 25 кастрычніка 2023 году, асноўныя пункты якога тычацца закону «Аб ахове здароўя», паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта па нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык заклікала беларусаў далучыцца да новай традыцыі ў дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага — 2 лютага.
Сярод 1.414 чалавек, якія на сёньняшні дзень прызнаныя палітвязьнямі, 152 дзеяча культуры і 35 прадстаўнікоў СМІ.
2 лютага ў Бэрліне адкрывацца выстава беларускіх мастакоў пад назвай «Часам я трымаюся за паветра».
Экспазыцыю да 100-годзьдзя народнага пісьменьніка плянавалі паказваць у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры аж да 5 траўня, але перадумалі.
«Кожны крок рэжыму пад выглядам „інтэграцыі“ забірае ў нас кавалачак незалежнасьці», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская, камэнтуючы інфармацыю аб стварэньні Беларусьсю і Расеяй адзінага падручніка па гісторыі для школаў і вышэйшых навучальных установаў.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
42-гадоваму грамадзяніну Беларусі і Кіпра Аляксандру Кліменку выставілі абвінавачаньне ў «злачыннай змове з мэтай адмываньня грошай і вядзеньні неліцэнзаванага бізнэсу ў аказаньні грашовых паслуг».
Былога палітвязьня Рамана Пратасевіча былі дадалі ў «Сьпіс экстрэмістаў» з пазнакай «судзімасьць не пагашаная», а цяпер выдалілі.
Вуліца будзе ў горадзе Роўна, дзе мясцовыя ўлады прынялі такое рашэньне.
Калі беларусы змогуць зноў атрымліваць чэскія візы ў Беларусі? Ці аднолькава чэскія ўлады глядзяць на беларусаў і расейцаў?
1 лютага Дэпартамэнт міграцыі Літвы паведаміў аб пазбаўленьні былога лідзкага міліцыянта, грамадзяніна Беларусі Аляксандра Маціевіча часовага дазволу на жыхарства ў Літве.
Што пабудавалі на месцы плянаванага футурыстычнага аб’екта ў прэстыжнай частцы Менску.
Затрыманых абвінавацілі ў махлярстве.
Бацька насёс свайму сыну ня менш як 28 «узьдзеяньняў, якія траўмуюць».
Журналістка знаходзіцца ў СІЗА ў Казані зь сярэдзіны кастрычніка 2023 году.
Расейцы складаюць каля 95% іншаземцаў у беларускіх санаторыях. Агульную колькасьць людзей, якія адпачылі ў беларускіх санаторных зонах у 2023 годзе, улады называюць рэкорднай.
Сустрэча прайшла ў латвійскай камісіі грамадзянства і міграцыі. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі парлямэнту, МУС і Міністэрства адукацыі Латвіі.
Пра гэта «Вясьне» расказаў былы палітвязень, які адбываў пакараньне ў ПК-1 ў Наваполацку.
Распавядаем пра этнічнага паляка Альбэрта Ежы Вяжбіцкага, які праводзіць у Варшаве экскурсіі па-беларуску і вядзе тэлеграм-канал для беларусаў «Польскія аповесьці».
З заявай выступілі дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту Юозас Олекас і Пятрас Аўштравічус.
Горадзенскія чыноўніцы выкарыстоўваюць службовае становішча і вядуць выбарчую агітацыю, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
Аварыя адбылася 31 студзеня.
Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў жаночай калёніі для рэцыдывістак № 24 «Зарэчча» з 22 сьнежня. Да яе не пускаюць адваката.
30 студзеня ў польскім Быдгашчы памёр 42-гадовы горадзенец Аляксандар Куваньнікаў. Ён зьехаў у Польшчу, ратуючыся ад палітычнага перасьледу.
Экспэртная місія па назіраньні за выбарамі 2024 году, арганізаваная Беларускім Хэльсынскім камітэтам і «Вясной» у межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», прааналізавала працэс фармаваньня ўчастковых выбарчых камісій.
Сваякоў тых, хто зьехаў зь Беларусі, просяць угаварыць сваіх блізкіх вярнуцца на радзіму праз «камісію па вяртаньні».
Беларусаў, якія ўяжджаюць у Літву па шэнгенскай візе, пры неабходнасці будуць правяраць дадаткова, як цяпер грамадзян Расеі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Паводле «АЧК-Беларусь», з ініцыятывы адміністрацыі Івацэвіцкай калёніі № 22 на Дзьмітрыя Разановіча завялі крымінальную справу за непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі.
У інфармацыйнай кампаніі да дня галасаваньня возьмуць удзел і артысты.
У РУП «Менскэнэрга» патлумачылі, што гэта зьвязана з пашкоджаньнем трубаправоду на ўчастку квартальнай сеткі, піша Telegraf.news.
Падзеі 31 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Расказваем гісторыю дзяўчынкі са сьпінальнай мускульнай атрафіяй, якой адмовілі ў дапамозе ў Беларусі і якая навучылася хадзіць у Злучаных Штатах Амэрыкі. І разьбіраемся, чаму беларуская дзяржава кідае людзей з СМА самім вырашаць пытаньні здароўя.
Нядаўняя гісторыя ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце са звальненьнем выкладчыка і выключэньнем студэнткі дазваляе зразумець, чаму жанчыны часта моўчкі цярпяць хамства і дамаганьні.
Справу Марыі Калесьнікавай разгледзіць Працоўная група ААН па гвалтоўных ці недабраахвотных зьнікненьнях.
Выракі агучылі ў Менскім абласным судзе.
25713 расейскіх пэнсіянэраў жывуць у Беларусі, але пэнсію атрымліваюць з Расеі.
Чаму вярнулася нібы забытая хвароба адзёр? Чым яна небясьпечная? Ці трэба рабіць аналізы на антыцелы і ці ў бясьпецы цяпер тыя, хто зрабілі прышчэпкі ў дзяцінстве?
Загрузіць яшчэ