Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску 18 шматпавярховікаў, дзіцячы садок і дом інвалідаў ноч заставаліся без ацяпленьня і гарачай вады

абноўлена

Падчас аварыі трубаправоду ў Менскай вобласьці, студзень 2024. Ілюстрацыйнае фота
Падчас аварыі трубаправоду ў Менскай вобласьці, студзень 2024. Ілюстрацыйнае фота

У РУП «Менскэнэрга» патлумачылі, што гэта зьвязана з пашкоджаньнем трубаправоду на ўчастку квартальнай сеткі, піша Telegraf.news.

У Менску 18 жылых шматпавярховікаў, дзіцячы садок і дом інвалідаў у Партызанскім раёне ў ноч з 30 на 31 студзеня засталіся без гарачай вады і ацяпленьня. Прычына, паводле РУП «Менскэнерга», — пашкоджаньне трубаправоду на ўчастку квартальнай сеткі.

Гарачую ваду і ацяпленьне на ноч для правядзеньня рамонту адключылі ў жылых дамах па наступных адрасах:

  • вуліца Геалягічная: 99, 101, 103, 105, 107, 111, 119, 119a, 121, 123, 125, 127, 133;
  • вуліца Карвата: 8а, 8б, 10а, 10б, 10в.
  • Таксама без гарачай вады і ацяпленьня засталіся дзіцячы садок Nº569 на вуліцы Геалагічнай, 129,
  • дом інвалідаў на Ваўпшасава (д. 33 і 35)
  • і адміністрацыйныя будынкі па адрасе: вуліца Геалагічная: 115, 115/10, 115/5, 115/7, 115/9, 117, 117а, 117б.

У РУП «Менскэнэрга» паабяцалі завяршыць рамонт да 5:00 31 студзеня. Пазьней стала вядома, што цяпло і гарачую ваду падалі ўсім адключаным спажыўцам у Партызанскім раёне Менску, паведамілі ў «Менскэнэрга».

«Менскія энэргетыкі прынялі ўсе неабходныя меры, каб у самыя кароткія тэрміны зьліквідаваць пашкоджаньне ўчастка цепласеткі пры ажыцьцяўленьні раскопак у раёне праезду Геалягічны. Апоўначы пашкоджаны ўчастак быў дэмантаваны, у 02:30 была выканана ўстаўка і пачалі яго запаўненьне», – гаворыцца ў паведамленьні.

Раней, у ноч з 25 на 26 студзеня, жыхары 18 шматпавярховых дамоў у сталічным мікрараёне Уручча засталіся без гарачай вады і ацяпленьня. Прычынай надзвычайнага здарэньня стала пашкоджаньне трубаправода ў раёне вуліцы Астрашыцкай. Адзін зь мясцовых жыхароў зьняў на відэа спантанны «гейзэр» пасярод двара жылога квартала.

Тым часам у Віцебску здарылася чарговая аварыя на цеплавой сетцы. Безь цяпла засталіся тры дамы на праспэкце Перамогі. Як паведамляюць мясцовыя ўлады, цяпло зьнікла ў сераду а 9-й гадзіне. На аварыйным участку цеплавой сеткі ідуць рамонтныя работы. Іх абяцаюць правесьці «ў максымальна кароткі тэрмін».

Больш маштабная аварыя на магістральнай цеплатрасе адбылася ў Віцебску ў сярэдзіне студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG