Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выставу да 100-гадовага юбілею Быкава датэрмінова згортваюць — яна будзе толькі 10 дзён


Васіль Быкаў
Васіль Быкаў

Экспазыцыю да 100-годзьдзя народнага пісьменьніка плянавалі паказваць у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры аж да 5 траўня, але перадумалі.

Выставу экспанавалі толькі 10 дзён, яе згорнуць 4 лютага. Пра гэта паведамілі Свабодзе ў прыёмнай музэю.

Экспазыцыю «Жыцьцё праз абрысы і лініі», прымеркаваную да 100-годзьдзя з дня нараджэньня Васіля Быкава, адкрылі 25 студзеня.

Яна мае ня толькі дакумэнтальна-літаратурны складнік, але і адкрывае пісьменьніка як мастака. У экспазыцыі прадстаўлена больш за 70 графічных і жывапісных работ Васіля Быкава.

Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году. Па сканчэньні 8 клясаў Кубліцкай сярэдняй школы ён паступіў у Віцебскую мастацкую вучэльню. Аднак увосень 1940 году празь недахоп грошай і адмену дзяржаўных стыпэндый кінуў навучаньне. Ваяваў, дэмабілізаваўся ў 1947-м, зь цягам часу стаў пісьменьнікам.

Быкаў крытычна ставіўся да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Перад сьмерцю жыў у эміграцыі, але памёр у Менску ў 2003 годзе.

На магіле Васіля Быкава, архіўнае фота
На магіле Васіля Быкава, архіўнае фота

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG