Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрмін адпрацоўкі пасьля ардынатуры для мэдыкаў-бюджэтнікаў павялічылі да 5 гадоў


Машына хуткай дапамогі. Ілюстрацыйнае фота
Машына хуткай дапамогі. Ілюстрацыйнае фота

2 лютага набыў моц закон «Аб зьмене законаў па пытаньнях аховы здароўя» ад 25 кастрычніка 2023 году, асноўныя пункты якога тычацца закону «Аб ахове здароўя», паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Згодна з дакумэнтам спэцыялісты, якія прайшлі падрыхтоўку ў ардынатуры за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў, абавязаныя адпрацаваць у дзяржаўнай установе аховы здароўя ня менш як 5 гадоў замест двух. У ардынатуры мэдыкі вучацца 2 гады вочна і 3 завочна.

Закон таксама дазваляе за кошт дзяржбюджэту закупляць лекі, якія не ўваходзяць у Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў (не зарэгістраваныя ў Беларусі).

Міністэрства аховы здароўя адзначае, што гэта будзе магчыма «толькі ў выпадку іх даказанай эфэктыўнасьці, а рашэньне аб закупцы будзе прымаць кансыліюм».

Закон таксама ўводзіць кантроль за абарачэньнем мэдвырабаў, у дакумэнце дадзены вызначэньні няякасным, кантрафактным і фальсыфікаваным вырабам.

Законам таксама ўстаноўлены пералік выпадкаў, пры якіх мэдвырабы забараняюцца да ўвозу, вытворчасьці (вырабу), рэалізацыі і мэдычнага прымяненьня на тэрыторыі Беларусі.

Законапраект паступіў у Палату прадстаўнікоў 11 красавіка. Папярэдняя рэдакцыя закону «Аб ахове здароўя» зьявілася ў 2020 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG