Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод палітзьняволеных 152 дзеяча культуры, 35 прадстаўнікоў СМІ, 16 дактароў — «Вясна»


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Сярод 1.414 чалавек, якія на сёньняшні дзень прызнаныя палітвязьнямі, 152 дзеяча культуры і 35 прадстаўнікоў СМІ.

Пра гэта паведаміла праваабаронца цэнтра «Вясна» Яна Галаган 2 лютага ў Варшаве на сустрэчы, прысьвечанай актуальнай сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і новым тэндэнцыям у рэпрэсіўнай палітыцы ўладаў.

Паводле яе слоў, палітзьняволенымі цяпер таксама лічыцца 16 дактароў, 6 юрыстаў і 6 праваабаронцаў.

Прадстаўнік аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol Андрэй Астаповіч (экс-сьледчы, звольніўся падчас пратэстаў 2020 года) прэзэнтаваў падрыхтаваную арганізацыяй статыстыку крымінальных спраў, якія былі распачатыя і расьсьледваліся ў 2023 годзе. Гэта справы паводле абвінавачаньняў, якія цяпер часта выстаўляюцца з палітычных матываў.

Прадстаўнік арганізацыі «Рабочы Рух», лідэр страйку на прадпрыемстве «Гродна Азот» у 2020 годзе Юры Рававы распавёў пра перасьлед актывістаў прафсаюзных арганізацый, парушэньні працоўных правоў і крымінальныя справы супраць актывістаў згаданай ініцыятывы. Ён таксама праінфармаваў пра цяперашні кантроль з боку сыстэмы, скіраваны на «задушэньне магчымай актывісцкай дзейнасьці на прадпрыемствах». Рававы паведаміў пра сёньняшнюю дзейнасьць сваёй арганізацыі, апрача іншага скіраванай на выяўленьне парушэньняў працоўных правоў палітвязьняў у месцах зьняволеньня, асобныя з якіх нясуць прамую пагрозу для іх здароўя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG