Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, паведаміў пра чарговыя новаўвядзеньні ў абслугоўваньні кліентаў, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу іх прэс-рэлізаў.
Стала вядома, што 15 траўня ва ўзросьце 96 гадоў памёр былы кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік.
40-гадоваму менчуку, які з рэўнасьці цэлы год катаваў жонку, прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі».
Андрэй Паляшчук — у кандыдацкім сьпісе партыйнай кааліцыі STAN на выбарах у Эўрапарлямэнт. Ён кажа, што адчувае сябе і беларусам, і чэхам, але лічыць, што зараз «ад Беларусі засталася толькі назва».
Пікет, закліканы прыцягнуць увагу да праблемы доўгага разгляду прашэньняў беларусаў аб палітычным прытулку, адбыўся 24 траўня перад Дэпартамэнтам міграцыі МУС Грузіі ў Тбілісі.
Алене Масьлюковай інкрымінуюць «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».
Форум пройдзе 3–4 жніўня ў Вільні.
У чэрвені ў Менску «за агентурную дзейнасьць» пачнуць судзіць грамадзянку Літвы. Расказваем, колькі ў Беларусі налавілі агентаў за мінулыя гады і хто яны, тыя ворагі беларускай дзяржавы.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Уладзімеру Гундару, якога ўжо 8 месяцаў трымаюць у магілёўскай турме, дазволілі зрабіць тэлефонны званок сваякам пасьля больш як месячнага перапынку.
Праваабаронца Павал Сапелка мяркуе, што для ўладаў цяпер зручны момант, каб вызваліць палітвязьняў з гуманітарнага сьпісу.
23 траўня падчас пастырскай сустрэчы духавенства Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Будславе мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі паведаміў, што па яго просьбе папа Францішак надаў ганаровы тытул Капэляна Яго Сьвятасьці ксяндзу-каноніку Ўладзіславу Завальнюку, піша Catholic.by.
Па стане на 24 траўня ў Беларусі 1402 палітвязьні прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
У беларускай міліцыі заўсёды не было дастаткова кадраў. Пасьля 2020 году сытуацыя пагоршылася. Былы сілавік Уладзімер Жыгар расказаў Свабодзе, чаму, нягледзячы на ўсе перавагі, ахвотнікаў служыць у міліцыі не стае.
У вёсцы Жмурнае Лельчыцкага раёну, што за 7 кілямэтраў ад мяжы з Украінай, 23 траўня правялі вучэньні па «часовым адсяленьні насельніцтва», паведамляе мясцовае выданьне Lelchitsy.by.
23 траўня Сьвятлана Ціханоўская ў рамках візыту ў Швэцыю сустрэлася зь міністрам замежных справаў краіны Тобіясам Більстромам.
Улады Нарвэгіі з 29 траўня ўводзяць дадатковыя абмежаваньні на ўезд грамадзян Расеі ў краіну, піша BBC з спасылкай на пастанову ўраду.
Ад колішняга кіраўніка менскай клінікі «Новы зрок» Алега Каўрыгіна, які жыве за мяжой, патрабуюць, каб ён зьявіўся да сілавікоў.
У новай пастанове Міністэрства па падатках і зборах прапісала, якія канкрэтна зьвесткі будуць перадаваць банкі.
10 траўня ў расейскім Санкт-Пецярбургу аўтобус з пасажырамі ўпаў у раку, загінулі людзі. Адна з вэрсій прычыны трагедыі - парушэньне правілаў працы грамадзкага транспарту. Паглядзелі, што з гэтым цяпер у Беларусі.
У краінах Эўразьвязу зарэгістраваныя 8623 кампаніі зь беларускімі каранямі. 75% фірмаў і ІП для рэлякацыі альбо адкрыцьця бізнэсу з нуля абралі Польшчу.
Камітэт абароны журналістаў (CPJ) выпусьціў заяву з нагоды ўварваньня сілавікоў у дамы выціснутых з краіны журналістаў.
У Берасьці вынесьлі новы вырак ужо асуджанаму раней паводле «палітычнага» артыкулу 69-гадоваму Барысу Вітко, паведамляюць праваабаронцы.
Суд Маскоўскага раёну Берасьця 20 траўня 2024 году вынес прысуд васьмі мясцовым жыхарам за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Іх судзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).
У Канстытуцыйнай залі Сейму Літвы 22 траўня адзначылі 70-ю гадавіну пачатку вяшчаньня беларускай службы Радыё Свабода.
Польскае выданьне Gazeta Wyborcza піша пра партнэрку судзьдзі Томаша Шмыта, зь якой ён жыў да ўцёкаў у Беларусь. Wyborcza высьветліла, што яна паходзіць з украінскай вёскі ў Валынскай вобласьці, якая мяжуе з Польшчай і Беларусьсю.
Выбары ў Каардынацыйную раду крытыкуюць з усіх бакоў, але, калі б я быў грамадзянінам Беларусі і пры гэтым не зьбіраўся ў агляднай будучыні наведваць тэрыторыю Беларусі, я б, хутчэй за ўсё, галасаваў (а можа, і балятаваўся б) на гэтых выбарах. Чаму?
Для перадачы палітвязьням і іх семʼям у фонды і арганізацыі накіравалі ўсе 545 740 эўра, сабраныя на які маратоне салідарнасьці «Нам ня ўсё адно!», паведаміў Абʼяднаны пераходны кабінэт (АПК).
У акруговым судзе Любліна 20 траўня пачаўся суд над 23-гадовым украінцам Максімам Л. і 30-гадовым беларусам Уладзіславам П., якім ставяць у віну сярод іншага разьмяшчэньне камэраў на чыгунцы і ў партах, піша Radio Lublin.
Малдова падпісала з Эўразьвязам пагадненьне аб партнэрстве ў галіне бясьпекі і абароны. Як адзначыў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Жузэп Бурэль, гэта першая краіна, якая заключыла з эўрапейскім блёкам такое пагадненьне.
Грамадзяніна Беларусі затрымалі пры перавозцы мігрантаў на нямецка-польскай мяжы. Яго выдварылі з краіны, паведаміла Памежная служба Польшчы.
Кіраўнік службы контравыведкі Польшчы генэрал Яраслаў Стружык узначаліць камісію для расьсьледаваньня расейскага і беларускага ўплыву ў пэрыяд з 2004 да 2024 году, заявіў 21 траўня прэм’ер-міністар краіны Дональд Туск.
У Нацыянальны цэнтар абароны пэрсанальных дадзеных паступіла апавяшчэньне пра парушэньне сыстэмы абароны пэрсанальных зьвестак ТАА «РыэлтБай» — папулярнага парталу жылой і камэрцыйнай нерухомасьці ў Беларусі.
Выйшла новая кніга палітзьняволенага беларускага юрыста Максіма Знака пад назвай «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі».
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Па словах суразмоўцаў, улады арыштавалі нават тыя кватэры, якія не зьяўляюцца прыватнай уласнасьцю.
У Лідзе 11-гадовая школьніца хацела пакатацца на атракцыёне, але ўпала з вышыні. Глядзім, калі яшчэ былі падобныя выпадкі і як іх пазьбегнуць.
Вярхоўны суд Вялікай Брытаніі ня стаў настойваць на экстрадыцыі ў ЗША заснавальніка Wikileaks Джуліяна Асанжа.
Расказваем, зь якімі перашкодамі сутыкнуліся сёлета абітурыенты, якія хочуць паступаць вучыцца за мяжу. Беларускі бок не выдае ім патрэбных дакумэнтаў.
20 траўня палітвязьню, блогеру і журналісту Радыё Свабода Ігару Лосіку споўнілася 32 гады. Гэта чацьвёрты дзень народзінаў, які Ігар Лосік сустракае за кратамі.
Пасьля пазбаўленьня ліцэнзій, затрыманьняў, перасьледу многія адвакаты баяцца брацца за «палітычныя» справы. Што рабіць людзям, як забясьпечыць сваё права на абарону?
Жыцьцю прэмʼер-міністра Славаччыны Робэрта Фіцы «нічога не пагражае», але ён «усё яшчэ ў шпіталі знаходзіцца ў цяжкім стане», паведаміў яго намесьнік Робэрт Каліняк на прэс-канфэрэнцыі ў горадзе Банска Быстрыца.
Учора яна правяла апошнюю трэніроўку з «London Lions». А сёньня яе каманда ў гульні зь «Newcastle Eagles» выйграла чэмпіянат Вялікай Брытаніі зь лікам 92:65.
У апошнія гады навукоўцы атрымліваюць усё больш доказаў таго, што мець ня самыя стэрыльныя рукі і не баяцца кантактаваць з брудам, гэта карысна для здароўя. Газэта The New York Times сабрала інфармацыю і меркаваньні мэдыкаў на гэты конт.
Адбылося чарговае паседжаньне Грамадзкай рады па маралі. Яна стварылі летам 2009 году па прапанове Беларускай праваслаўнай царквы і праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
Лукашэнка выехаў з візытам у Азэрбайджан, а таксама наведаў Нагорны Карабах. Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы супраць беларусаў за ўдзел у акцыях за мяжой. Праводзяцца ператрусы, арыштоўваюць маёмасьць беларусаў.
У Вільні адбылася прэзэнтацыя кнігі экс-дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука.
Загрузіць яшчэ