Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэгія будзе адмаўляць ва ўезьдзе расейскім турыстам


Сьцяг Нарвэгіі. Ілюстрацыйнае фота
Сьцяг Нарвэгіі. Ілюстрацыйнае фота

Улады Нарвэгіі з 29 траўня ўводзяць дадатковыя абмежаваньні на ўезд грамадзян Расеі ў краіну, піша BBC з спасылкай на пастанову ўраду.

Згодна з новымі абмежаваньнямі расейцам, якія едуць у турыстычных мэтах, а таксама ў мэтах «непершараднай важнасьці», адмовяць ва ўезьдзе.

Адзначаецца, што абмежаваньні закрануць уладальнікаў візаў, выдадзеных як Нарвэгіяй, так і іншымі краінамі Шэнгенскай зоны, калі яны былі атрыманыя да вясны 2022 году.

Абмежаваньні не закрануць тых расейцаў, якія прыяжджаюць у Нарвэгію ці ў іншыя краіны Шэнгенскай зоны да сваякоў, а таксама дзеля вучобы ці працы.

У дакумэнце нарвэскага ўраду адзначаецца, што абмежаваньні ўводзяцца з прычыны расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, якое працягваецца. Першыя абмежаваньні для расейцаў Нарвэгія ўвяла вясной 2022 году. Тады Нарвэгія перастала выдаваць турыстычныя візы грамадзянам Расеі.

  • Раней Эстонія і Фінляндыя адмовіліся пускаць расейцаў, якія ўцякаюць ад мабілізацыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG