Паводле афіцыйнай інфармацыі, мэта камандна-штабных і тактыка-спэцыяльных вучэньняў з эвакуацыйнай камісіяй раёну — «атрыманьне кіроўным складам эвакуацыйных органаў, пэрсаналам сіл ДСНС навыкаў і ўменьняў па выкананьні эвакуацыйных мерапрыемстваў».
Мясцовы аддзел надзвычайных сытуацый сьцьвярджае, што адпрацоўваліся дзеяньні пры ўзьнікненьні надзвычайных сытуацый прыроднага і тэхнагеннага характару. Нібыта ўзьнік лясны пажар, была пагроза распаўсюджваньня агню на Жмурнае і трэба было арганізаваць эвакуацыю і часовае разьмяшчэньне вяскоўцаў у гатэлі «Убарць», забясьпечыць ім харчаваньне і рэчавае забесьпячэньне.
Выданьне Lelchitsy.by піша, што ў вучэньнях удзельнічалі каля 20 чалавек.
Выданьне «Флагшток» адзначае, што адсяленьні памежных населеных пунктаў сёньня практыкуюцца як у Расеі, так і ва Ўкраіне. Яны зьвязаныя зь мінімізацыяй цывільных ахвяр у выпадку актывізацыі трансгранічных баявых дзеяньняў.
Раней «Флагшток» паведамляў, што адразу пасьля ўварваньня вайскоўцаў Расеі ва Ўкраіну з тэрыторыі Гомельскай вобласьці ў прымежных вёсках Гомельскага раёну пачыналі праводзіць эвакуацыю насельніцтва. Потым, пераканаўшыся, што Ўкраіна не абстрэльвае тэрыторыю Беларусі, эвакуацыю спынілі.
Форум