Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнікі прыдумалі новы збор з пэнсіянэраў. Каго ён тычыцца


У Беларусі плянуюць увесьці спэцыяльны збор за атрыманьне пэнсіі праз пошту для некаторых пэнсіянэраў.

Як расказала кіраўніца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Натальля Паўлючэнка, цяпер падрыхтаваны праект указу па сацыяльнай падтрымцы, ён праходзіць узгадненьні. Адно з магчымых новаўвядзеньняў тычыцца выплаты пэнсіяў на пошце — для некаторых беларусаў прапануюць увесьці плату за гэтую паслугу.

Гаворка ідзе пра пэнсіянэраў, маладзейшых за 70 гадоў, не інвалідаў I або II групы, якія пражываюць у гарадах. Для іх, паводле міністаркі, прапануюць увесьці плату за дастаўку пэнсіі ў паштовыя аддзяленьні або на дом паштальёнам. Сума гэтага збору, паводле міністаркі, складзе прыкладна 6–8 беларускіх рублёў.

Са словаў Натальлі Паўлючэнкі выглядае, што ініцыятыва можа закрануць выплаты некаторых дапамогаў сем'ям зь дзецьмі, якія раней страцілі магчымасьць атрымліваць іх на пошце.

Як патлумачылі ў Мінпрацы, гэта зьвязана са зьменамі па выплаце пэнсіяў і дапамогаў на дзяцей, якія запрацавалі з 1 ліпеня: многія беларусы больш ня могуць атрымліваць гэтыя грошы праз пошту — толькі праз банкі ці на банкаўскую картку.

Магчымасьць і далей атрымліваць пэнсію на пошце пакінулі для людзей, старэйшых за 70 гадоў, а дапамогу — для сем’яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросьце да 18 гадоў. Таксама пэнсіі і выплаты на дзяцей на пошце па-ранейшаму могуць атрымліваць жыхары сельскай мясцовасьці і інваліды І і ІІ групы. Гэтыя катэгорыі людзей і надалей змогуць атрымліваць пэнсіі на пошце бяз сплаты дадатковага збору.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG