Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Судане зьбілі грузавы самалёт Іл-76 з расейцамі на борце


Самалёт Іл-76, архіўнае ілюстрацыйнае фота.
Самалёт Іл-76, архіўнае ілюстрацыйнае фота.

У Судане зьбіты грузавы самалёт Іл-76, у якім, мяркуючы па паведамленьнях мясцовых каналаў, знаходзіліся расейцы.

Называецца імя аднаго зь іх — гэта галоўны інжынэр кампаніі Airline Transport Incorparation FZC Віктар Гран. Зь ім на борце, як мяркуецца, знаходзіліся яшчэ некалькі яго калег.

Расейская амбасада ў Судане пакуль не пацьвярджае, але і не абвяргае інфармацыю. Прадстаўнікі дыпляматычнай місіі падкрэсьлілі, што высьвятленьне абставін «ускладнена тым, што зона крушэньня знаходзіцца ў Дарфуры» — рэгіёне, які ахоплены грамадзянскай вайной.

У сваю чаргу, праект Sudan War Monitor, які публікуе зводкі баявых дзеяньняў у краіне, сьцьвярджае, што самалёт Іл-76 быў зьбіты байцамі ваенізаванай арганізацыі «Сілы хуткага рэагаваньня» (RSF) і пры гэтым памылкова: нібыта груз, які знаходзіўся на борце, прызначаўся для саміх RSF.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG