Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм прыпыніў дзейнасьць друкарні Беларускага таварыства інвалідаў


Тыпаграфія, ілюстрацыйнае фота
Тыпаграфія, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства інфармацыі Беларусі паведаміла, што прыпыніла дзеяньне пасведчаньня аб рэгістрацыі вытворцы друкаваных вырабаў, выдадзенага друкарні Беларускага таварыства інвалідаў.

Згодна з паведамленьнем міністэрства, дзейнасьць друкарні Беларускага таварыства інвалідаў прыпынілі на адзін месяц з 17 кастрычніка 2024 году.

Прычынай прыпыненьня дзейнасьці міністэрства называе «парушэньне пункту 3 артыкула 28 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб выдавецкай справе», якім прадугледжана, што ў выпадку зьмяненьня зьвестак, якія ўносяць у рэестар выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаванай прадукцыі, прадпрыемства павінна на працягу месяца апавясьціць пра гэта міністэрства і прадставіць дакумэнт, які пацьвярджае зьмяненьні.

Друкарня Беларускага таварыства інвалідаў працуе з 1998 году, выконвае друк на замову паводле макетаў заказчыка. Супрацоўнічае зь дзяржаўнымі ўстановамі, юрыдычнымі і фізычнымі асобамі. Займаецца поўным цыклем дадрукарскай падрыхтоўкі, вырабам і пасьлядрукарскай апрацоўкай.

Беларускае таварыства інвалідаў створанае ў 1988 годзе, аб’ядноўвае больш за 48 тысяч людзей з інваліднасьцю. Таварыства — заснавальнік 56 унітарных прадпрыемстваў, адаптацыйна-аздараўленчай установы «Востраў Надзеі», сацыяльнай установы «Інвацэнтар» і рэдакцыі газэты «Вместе!».

  • Пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, са жніўня 2020 году, у Беларусі скасавалі або прыпынілі ліцэнзіі практычна ўсіх незалежных выдаўцоў: «Медысонт», «Галіяфы», «Лімарыюс», «Кнігазбор», «Янушкевіч», выдавецтва Зьмітра Коласа і інш. Больш за дзясятак выдавецтваў і выдаўцоў выехалі зь Беларусі за мяжу.
  • 17 ліпеня 2023 году Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў папраўкі ў закон «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь», які надае Міністэрству інфармацыі паўнамоцтвы прыпыняць дзеяньне пасьведчаньняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўцоў у абыход судоў, а таксама прадугледжвае пашырэньне пераліку падставаў для перарэгістрацыі выдаўцоў і вытворцаў друкаванай прадукцыі і для прыпыненьня дзеяньня пасьведчаньняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўцоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG