Каманда Аляксея Навальнага заклікала грамадзян прыходзіць на службу і пахаваньне раней, а жыхароў іншых гарадоў і краін а 19-й пакласьці кветкі да мэмарыялаў.
Пра пляны прасоўваньня расейскай мовы па-за межы Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў у часе свайго выступу з пасланьнем да Фэдэральнага сходу Расеі.
Першапачаткова плянавалі пахаваньне Навальнага на 29 лютага, але перанесьлі на дзень. Вядома, што 29 лютага Ўладзімір Пуцін выступіць са штогадовым заротам у расейскім парлямэнце.
Каманда расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ня можа знайсьці ў Маскве залю для правядзеньня цырымоніі разьвітаньня з палітыкам: рытуальныя агенцтвы і пляцоўкі адпаўляюць у наданьні паслуг.
Сяргей Шайгу заявіў, што на тле вайны ва Ўкраіне няўрадавыя арганізацыі значна нарасьцілі антырасейскую дзейнасьць, каб зьнізіць вайскова-тэхнічную, эканамічную і культурную супрацу рэгіёну з Расеяй.
Прадстаўнік «Мемориала» атрымаў прысуд у палітычна матываванай справе. Раней ён прыяжджаў у Беларусь на суд над Алесем Бяляцкім і называў рэжым Пуціна ў Расеі «фашысцкім».
Вісаітаўскі раённы суд Грознага прыгаварыў 20-гадовага студэнта з Валгаграда Мікіту Жураўля да 3 гадоў і 6 месяцаў калёніі агульнага рэжыму ў справе аб спаленьні Карана.
Нямеччына прасіла Злучаныя Штаты ўключыць Аляксея Навальнага ў любое пагадненьне аб абмене зьняволенымі, якое прадугледжвае вызваленьне з турмы грамадзяніна Расеі Вадзіма Красікава.
Начальнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі міністэрства абароны Ўкраіны Кірыл Буданаў заявіў, што расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны памёр ад тромбаэмбаліі.
Расейская праваабрончая ініцыятыва Gulagu.net паведаміла, што мае зьвесткі аб магчымым прымяненьні гвалту ў дачыненьні да апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ў калёніі перад ягонай сьмерцю.
У цяжкадаступных і аддаленых мясцовасьцях Расеі пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта. Датэрміновае галасаваньне ў Расеі будзе праходзіць з 25 лютага па 14 сакавіка.
Абмежаваньні ўвялі датычна 106 фізычных і 88 юрыдычных асобаў. Адпаведны прававы акт неўзабаве апублікуюць у Афіцыйным весьніку ЭЗ.
Колькасьць людзей, асуджаных у Расеі па палітычных артыкулах, толькі ў апошні прэзыдэнцкі тэрмін Уладзіміра Пуціна перавысіла паказчыкі СССР часоў Мікіты Хрушчова і Леаніда Брэжнева, піша выданьне «Праект».
33-гадовы беларус амаль год правёў у рабстве на фэрме ў Сьвярдлоўскай вобласьці Расеі.
Раней Вярхоўны суд адхіліў яшчэ два пазовы палітыка да ЦВК.
Міністэрства юстыцыі Расеі дадало амэрыканскую карпарацыю Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ў рэестар непажаданых арганізацый.
Юлія Навальная заявіла, што «працягне справу мужа», Аляксея Навальнага.
Арыштаванай 33 гады, яна мае грамадзянства Расеі і ЗША.
Фрэнсіс Фукуяма мяркуе, што Дональд Трамп фактычна заахвоціў Уладзіміра Пуціна напасьці на краіны NATO.
У Сьледчым камітэце Расеі заявілі, што ня выдадуць цела Аляксея Навальнага яшчэ 14 дзён — пакуль ідзе «хімічная экспэртыза».
Жонка памерлага расейскага палітыка Аляксея Навальнага Юлія выпусціла відэазварот, у якім заявіла, што працягне справу мужа. Публікацыя за 2 гадзіны сабрала больш за мільён праглядаў.
Паводле зьвестак праваабарончага «ОВД-Инфо», у Расеі за два дні на акцыях памяці Аляксея Навальнага затрымалі 401 чалавека. Затрыманьні праходзілі ў 36 гарадах.
Старэйшы сын кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, 18-гадовы Ахмат, прызначаны міністрам па справах моладзі рэспублікі. Ён таксама атрымаў вышэйшую ўзнагароду рэспублікі, заснаваную ў гонар яго дзеда, — ордэн Кадырава.
Пра гэта сказалі ў ФБК.
Юлія Навальная зрабіла заяву з нагоды паведамленьняў пра сьмерць мужа на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы:
Цяпер Барыс Надзеждзін зьбіраецца аспрэчыць рашэньне Вярхоўнага суду.
Паводле белгарадзкага губэрнатара, ракеты ці іхныя аскепкі трапілі ў пяць шматкватэрных дамоў, у краму і адно прамысловае прадпрыемства.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон аб канфіскацыі маёмасьці ў асуджаных па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу РФ, у тым ліку «аб фэйках пра расейскую армію».
Праваабаронцы не выключаюць, што ўлады Расеі могуць мэтанакіравана хаваць Сяргея Ерамеева, каб прыхаваць доказы магчымых катаваньняў.
«Сумесныя інфармацыйныя кампаніі ў сацыяльных сетках» абмеркавалі 12 лютага ў Маскве прадстаўнікі замежнапалітычных ведамстваў Расеі і Беларусі.
ФСБ распачала некалькі крымінальных справаў з-за незаконнага продажу за мяжу амаль 60 самалётаў. Пэўная тэхніка ўдзельнічала і ў вайне з украінскага боку.
Грамадзкая палата РФ пачала працу над стварэньнем чорнага сьпіс расейскіх блогераў, якія працуюць на плятформе YouTube і не пераходзяць на расейскія анлайн-плятформы, паведамляе ТАСС.
Сёньня кіраўнік ураду расейскай рэспублікі Башкартастан Андрэй Назараў на пленарным пасяджэньні бізнэс-форуму «Беларусь — Башкартастан» у Менску ў пятніцу, 9 лютага, заклікаў беларусаў прыяжджаць, нараджаць і ствараць семʼі ў гэтым расейскім рэгіёне.
У той жа час Украіна ня мае інфармацыі пра тых сваіх палонных, якіх Расея плянавала перадаць Украіне ў той дзень.
Абмен палоннымі ў фармаце «100 на 100» адбыўся 8 лютага ў Сумскай вобласьці Ўкраіны на мяжы з Расеяй.
У бюлетэнях на выбарах прэзыдэнта Расеі будзе чатыры кандыдаты, заявіла кіраўніца расейскага ЦВК Эла Памфілава па выніках пасяджэньня камісіі.
Расейскім прамоўтэрам і музычным прадусарам накіравалі сьпіс зь 50 расейскіх выканаўцаў і гуртоў, «забароненых да канцэртнай дзейнасьці», піша «Медуза» са спасылкай на дзьве крыніцы ў музычнай індустрыі.
ЦВК Расеі знайшоў у подпісах кандыдата на пасаду прэзыдэнта Барыса Надзеждзіна шмат браку.
Ёсьць пэўная інфармацыя, што на Воткінскім машынабудаўнічым заводзе праводзілі выпрабаваньні. Побач знаходзіцца ядзерны палігон.
У Расеі працягваецца перасьлед грамадзян, якія выступілі супраць вайны з Украінай.
Ленінскі раённы суд Саратава прызначыў жыхарцы Саратаўскай вобласьці Іне Мосінай штраф у памеры 1500 рублёў (прыкладна 16 даляраў у эквіваленце) у справе аб «дэманстрацыі сымболікі экстрэмісцкай арганізацыі» (частка 1 артыкула 20.3 КаАП РФ) за апублікаванае ў сацсетках фота з вясёлкавымі сьцягамі.
ЦВК Расеі знайшоў у подпісах кандыдата на пасаду прэзыдэнта Барыса Надзеждзіна больш за 15% браку. 7 лютага будзе рашэньне ў ягонай справе.
У Афрыцы ўмацоўваецца новае фармаваньне, створанае на аснове былой ПВК «Вагнэр», піша брытанская газэта. Былыя вагнэраўцы пашыраюць прысутнасьць і на Блізкім Усходзе.
Ці зарэгіструюць Барыса Надзеждзіна кандыдатам у прэзыдэнты Расеі? Якія аналёгіі ягонай выбарчай кампаніі можна знайсьці ў палітычнай гісторыі Беларусі? На што ён можа разьлічваць у выпадку, калі яго зарэгіструюць?
Абвінавачаньне назвала завушніцы «сымболікай экстрэмісцкай арганізацыі».
ЦВК Расеі павінна прыняць рашэньне аб рэгістрацыі цягам 10 дзён.
Закон прынялі адразу ў другім і трэцім чытаньнях.
25713 расейскіх пэнсіянэраў жывуць у Беларусі, але пэнсію атрымліваюць з Расеі.
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін зацьвердзілі тры пагадненьні аб рэалізацыі дамовы аб стварэньні «саюзнай дзяржавы», сумесным навукова-тэхнічным разьвіцьці і каардынацыі замежнай палітыкі дзьвюх краін.
Загрузіць яшчэ